Спорт33

Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ

У канцы красавіка ў горадзе Тода прайшоў адкрыты чэмпіянат Японіі па киёкушынкай каратэ. Там спаборнічалі спартоўцы з 19 краін, у тым ліку двое беларусаў: Аляксандр Гузнёнак і Радамір Агееў.

Абодва гамельчукі трэніруюцца ў цэнтры ўсходніх адзінаборстваў. Аляксандр Гузнёнак з Японіі вярнуўся з чэмпіёнскім кубкам, піша belkagomel.by

Аляксандру — 44 гады. Ён працуе вытворцам работ на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Займаецца дахам на самых розных будоўлях у горадзе. Калі падыдзе тэрмін, прымецца і за дах першага гомельскага гмаху на 24 паверхі.

Пасля змен тройчы на тыдзень Аляксандр прыходзіць у залу для каратэ. Двухгадзінныя трэніроўкі па каратэ — гэта не зусім хобі, хутчэй, стыль жыцця.

— Я займаюся кіёкушынкай каратэ з 1992 года. Спачатку гэта была падлеткавая нейкая мода на ўсходнія адзінаборствы, але з узростам стаў ставіцца да захаплення ўсё больш сур'ёзна. Цяпер цяжка ўявіць жыццё без спорту, — назваў плюсы Аляксандр.

Разам з выхаванцамі Гомельскага цэнтра ўсходніх адзінаборстваў каратыст перыядычна выязджае на спаборніцтвы ў розныя гарады Беларусі, Расіі, Венгрыі, Балгарыі. У лістападзе 2023-га, напрыклад, ён выступаў на чэмпіянаце свету ў Казахстане.

— Беларусы тады паказалі сябе нядрэнна: узялі прызавыя месцы ў трох вагавых катэгорыях. Але мне не пашанцавала. Прайграў бойку ў адборы ў паўфінал і адразу вылецеў з турнірнай табліцы. Гэта самае крыўднае, — успомніў няўдалы выступ Гузнёнак. — У Японію я ехаў за рэваншам.

Адкрыты чэмпіянат Японіі праходзіў два дні. Спачатку спартсмены змагаліся ў базавай тэхніцы вядзення бою. У гэтай дысцыпліне каратысты выступаюць у адзіночку, бо галоўная задача тут не перамагчы візаві, а паказаць дакладнасць рухаў і бліскучую каардынацыю. У гэтым відзе Беларусь прадстаўляў Радамір Агееў.

У другі дзень у баявых паядынках — кумітэ — змагаўся Аляксандр Гузнёнак. Ён выступаў у абсалютнай вагавой катэгорыі сярод ветэранаў. Каратыст выходзіў на татамі тройчы: супраць аднаго спартсмена з Амерыкі і двух з Японіі. Кожны раз атрымоўвалася зарабіць балаў больш, чым у суперніка.

— Адолець амерыканца было адносна проста, а вось з японцамі барацьба за балы ішла напружаная. Саступіць апаненту ў сябе дома для іх было трагедыяй. Падчас юніёрскіх выступленняў нават назіраў такую карціну, што ў выпадку пройгрышу японскія спартсмены плакалі. Дарэчы, іх трэнеры адзначылі волю да перамогі спартсменаў з СНД. Была такая фраза, што яны нясуць традыцыі японскага каратэ, але будуць імкнуцца да стойкасці і сіле духу.

У сваёй катэгорыі Аляксандр стаў чэмпіёнам. На гэтых жа спаборніцтвах ён атрымаў другую залатую палоску на чорны пояс.

— Прайшоў атэстацыю на другі дан (ступені майстэрства, усяго іх 10). Чорны пояс я атрымаў у 2018 годзе, а да гэтага гадоў 12 хадзіў з карычневым. Не таму, што не хапала майстэрства, проста не даходзілі рукі з'ездзіць і прайсці кваліфікацыю. 

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    23.05.2024
    "Ён выступаў у абсалютнай вагавой катэгорыі сярод ветэранаў."

    Ключевая фраза всей статьи. Что-т рановато 44 года для ветерана. Но Александр все равно молодец.

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/343404

  • Sensei wadokai
    23.05.2024
    Максим Дизайнер, сразу видно далёкого от карате человека. Тот случай, когда лучше промолчать.
  • Максим Дизайнер
    24.05.2024
    Sensei wadokai

    Басни не трави, покоритель борщеварок.

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць