Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі паведаміла, што сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно» 29 ліпеня 2023 года, цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным.

Сродкі атрымалі наступныя фонды і арганізацыі:
- Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі — 5000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Беларуская Рада культуры — 15 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
- Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 28 800 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 28 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
- Анархічны чорны крыж — Беларусь — 40 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра (аўдыт не пройдзены)
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 60 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
- Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
- Ініцыятыва BY_help — 206 071,63 еўра (аўдыт не пройдзены)
Усяго падчас марафону «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра, у тым ліку каля 12 000 еўра захоўвалася ў крыптавалюце.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
(Маўчу ўжо пра тое, што пацярпелі сваякі палітвязняў, якія гэтую дапамогу атрымалі.)
Добра што каліноўцы не сталі звязвацца з гэтымі структурамі.