Усяго патроху44

Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве

Многія з рыбакоў, грыбнікоў і іншых аматараў адпачынку на прыродзе адзначаюць небывалую актыўнасць энцэфалітнага кляшча. Калі ў былыя гады падчас прагулкі па лесе або вылазкі на лясны вадаём можна было сутыкнуцца з парай-тройкай кляшчоў або аленевых крывасосак, то цяпер тых, хто адпачывае на прыродзе, атакуюць дзясяткі, а то і сотні паразітаў. У чым асноўныя прычыны гэтага, піша fishingby.com.

Фота ілюстрацыйнае

Папуляцыя ляснога кляшча і мух-крывасосак павялічылася ў разы, небяспечныя насякомыя ў вялікай колькасці адзначаныя нават у тых рэгіёнах Беларусі, дзе раней практычна не сустракаліся.

На думку спецыялістаў-паразітолагаў, галоўнымі трыгерамі росту колькасці лясных кляшчоў (Ixodes Dermacentor і Ixodes ricinus) сталі некаторыя з новых экалагічных стандартаў і правілаў.

У асноўным спецыялісты адзначаюць дзве прычыны:

  • забарона на выкарыстанне інсектыцыду дыхлордыфенілтрыхлорметылметану (ДДТ, дуст) у сельскай і лясной гаспадарках.
  • паўсюдная забарона на пал травы, што раней шырока практыкавалася ў сельскай мясцовасці.

У некаторай ступені на рост колькасці паразітаў таксама паўплывалі кліматычныя змены.

Але ўсё ж такі асноўныя прычыны — гэтыя дзве, і абедзве яны на гэты момант не маюць вырашэння, бо «дусціць» лясы і выпальваць прылеглыя да іх палі ніхто ў мэтах барацьбы з кляшчом не стане. Бо ДДТ здольны назапашвацца ў раслінах і таксічны для чалавека, а спаленне травы прыводзіць да пажараў і масавага знішчэння гнёздаў птушак.

Паразіты нападаюць не толькі на людзей, але і на хатніх жывёл. Дачнікі ўсё часцей звяртаюцца да ветэрынараў з катамі і сабакамі, літаральна аблепленымі так званым «сабачым» кляшчом.

Разам з ростам папуляцыі небяспечных паразітаў у Беларусі сталі часцей адзначацца выпадкі заражэння энцэфалітам, таму спецыялісты цэнтраў паразіталогіі рэкамендуюць больш уважліва ставіцца да выбару адзення на час наведвання лясоў, балот і вадаёмаў, а па прыбыцці дадому абавязкова рабіць агляд цела на прадмет прысмактаных кляшчоў.

Каментары4

  • Згодны
    16.05.2024
    Зусім нелагічны вывад. Навукоўцы даўно высветлілі что кліматычнае пацяпленне - галоўная прычына павелічэння колькасці кляшчоў. Дарэчы з-за пацяплення расліны ўтвараюць і больш пыльцы, што прыводзіць да павелічэння аллергій

  • л - значыць л
    16.05.2024
    то-та я думае, чаму гэтай вясной чашуся ўсё
  • Клешч
    16.05.2024
    Не косяць траву, не выпасваюць скацину, не нишчаць хмызняк. Усё зарастает и заплывае гауном. Аграрный кахеист тутака рулюе.

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць