Эканоміка

Буйны мабільны распрацоўшчык Belka Games звольніў мінімум 20% персаналу

2023 год быў складаным для Belka Games.

Партал app2top.ru днямі заўважыў, што ў LinkedIn пачалі масава з'яўляцца аб'явы пра пошук працы ад супрацоўнікаў Belka Games. Скарачэнні перш за ўсё закранулі лінейных спецыялістаў. Паводле слоў гендырэктара студыі, «пад нож» адправілі пятую частку штата, піша Devby.io.

Сярод звольненых лічацца спецыялісты па наратыўным дызайне, рэкрутынгу, тэхнічным і 2D-арце, гейм-дызайнеры, кам'юніці-менеджары, а таксама некалькі цім-лідаў.

Усяго выданне налічыла каля 30 профіляў з пазнакай Open to work. На афіцыйным сайце кампаніі цяпер размешчаны тры вакансіі.

Па даных AppMagic, 2023 год быў складаным для Belka Games.Яе мабільная выручка ўпала да $ 5-6 млн у месяц — у пікавы для студыі 2021 год яна была $10-11 млн.

Мяркуючы па аналітыцы, у другую палову 2023 года кампанія пачала нарошчваць закупкі трафіку. У снежні месячныя аб'ёмы дасягнулі ўзроўню 2021 года, але гэта не прывяло да супастаўнага росту заробку.

У лютым мабільная выручка студыі ўпала да $ 4,6 млн. Апошні раз яна зарабляла столькі ў сярэдзіне 2019 года. З улікам таго, што цяпер дзённая выручка Belka Games складае прыкладна $120-150 тысяч, яе выручка за красавік можа скласці прыкладна 4 млн.

«Кампанія скарэктавала стратэгію, у выніку чаго мы сталі крытычней глядзець на прадукты. Было прынята складанае рашэнне аб скарачэнні 20% каманды. Мы ўдзячныя кожнаму за неацэнны ўклад у развіццё Belka Games, і выкарыстоўваем усе нашы рэсурсы для таго, каб хлопцы змаглі знайсці новыя кар'ерныя магчымасці», — адзначыў CEO Belka Games Аляксандр Багданаў у каментары app2top. Ён дадаў, што кампанія плануе засяродзіцца на распрацоўцы новых хітоў і падрыхтавацца да наступнага этапу росту.

Belka Games — адзін з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. Студыя з'яўляецца стратэгічным партнёрам AppLovin — сусветнай мабільнай рэкламнай платформы.

У пачатку лютага стала вядома, што Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску. Афіцыйна працэдура была запушчана ў канцы мінулага снежня.

У сакавіку 2022 года кампанія стала паступова сыходзіць з Расіі. Офіс у Беларусі на той момант працягваў працаваць, але яшчэ ў 2021 годзе кампанія ўвяла мараторый на наём у краіне. Жадаючым пераехаць давалі магчымасць уладкавацца ў Польшчы, Літве і Чарнагорыі. Шмат супрацоўнікаў з Беларусі сыходзілі самастойна, хтосьці згаджаўся на рэлакейт і пераязджаў, кагосьці скарачалі.

На люты 2024 года ў кампаніі працавала больш за 300 чалавек. У яе адкрыты падраздзяленні ў шасці краінах: у Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Чарнагорыі і на Кіпры.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць