Усяго патроху1111

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

У траўні пройдзе чарговае Еўрабачанне, краіны ўжо вызначыліся са сваімі кандыдатамі. Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з 2021 года. Апошнімі (няўдалымі) прэтэндэнтамі ад краіны сталі ўдзельнікі баранавіцкай групы «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя», змест якой прызналі палітычным і таму адхілілі ад конкурсу. Неўзабаве БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Для большасці з кандыдатаў Еўрабачанне — гэта шчаслівы квіток, дадатковая магчымасць засвяціцца і дабраць новай аўдыторыі. А што ў «Галасы ЗМеста»? Паглядзелі, чым яны сёння займаюцца і пра што спяваюць.

«Галасы ЗМеста». Фота: ATN_NEWS

Баранавіцкі бэнд — мікс музыкаў і былых кавэзэшнікаў — асноўнай пляцоўкай для актыўнасці абраў ютуб. Там яны спрабуюць гуляць у сатыру і раз на некалькі дзён публікуюць іранічныя песні на актуальныя палітычныя тэмы. Праўда, збольшага іх цікавяць замежныя навіны.

Імгненная рэакцыя паступае на тое, што, напрыклад, новы прэм’ер-міністр Францыі — гей. Дастаецца ад групы Джо Байдэну, якога яны з насмешкай называюць непамятлівым дзядулем. Ці бодзіпазітыву: на погляд «Галасоў ЗМеста», на Захадзе ўсе тлусцеюць ад фастфуднага пераядання, а вось «наш халадзец» — гэта здаровая тэма, шэдэўр кухні.

У песні-размове з дзедам-франтавіком Уладзімір Зяленскі кажа таму ў прапагандысцкай стылістыцы: «Нацыст — гэта цяпер добра. Ëн таксама ваяваў за Украіну, ты не зразумеў. Больш правільна, чым ты».

У працяг тэмы вайны ва Украіне ўжо ў іншым трэку згадваецца Германія, дзе паўнамёкамі сцвярджаецца, што гэта «адтуль» могуць бамбіць Крымскі мост украінскімі рукамі.

Цэлая песня прысвячаецца новай машыне Кім Чэн Ына — Aurus расійскай вытворчасці, якую паўночнакарэйскаму лідару падарыў Уладзімір Пуцін.

З апошняга па беларускім парадку дня музыкі надаюць увагу навіне пра альтэрнатыўны пашпарт — «Новай Беларусі», падколваючы: «няма дзе жыць і працы няма, затое пашпарт на руках».

Згадваюць яны год якасці ў Беларусі, рыфмуючы: «А у нас год качества, это не чудачество».

З падобнай тэматыкай «Галасы ЗМеста» цяпер выступаюць у эфірах «Альфа Радыё». Вось адзін з анонсаў праграмы: «У Казахстане выявілі грамадзян з імёнамі Пуцін, Трамп і восем чалавек, якіх назвалі Байдэнамі. Пра гэта стала вядома дзякуючы праекту па маніторынгу рэспублікі. Палітычныя асобы традыцыйна натхняюць жыхароў на імёны для іх дзяцей. Якімі могуць вырасці такія людзі, вырашыла паразважаць група «Галасы ЗМеста».

У сярэднім усе ролікі гурту на ютубе не набіраюць больш за дзве тысячы праглядаў.

У афлайне з выступамі — таксама бяда. Пра гэта яны скардзіліся самі, спрабуючы правесці серыю канцэртаў для збору сродкаў на дапамогу «ДНР» восенню 2023 года. Прычына складанасцяў з арганізацыяй была ў тым, што «гарады — бэчэбэшныя». З тых часоў сітуацыя асабліва не змянілася.

«Калі пад соусам «палітычнага змагання» спрабуюць зруйнаваць Краіну, якую мы любім і ў якой жывём, мы не можам заставацца абыякавымі… Калі ў Вас ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, матэрыяльна ці тэхнічна групе «Галасы ЗМеста» — будзем вельмі ўдзячныя Вам за дапамогу, нам яна вельмі патрэбная», — звяртаюцца яны да прыхільнікаў на ўсіх сваіх платформах.

Каментары11

  • Суповой пакетик
    19.04.2024
    "Сами мы не местные, - тянут "Голоса с мест", - люди добрые, поможиииите, пожалста..."
  • Гітарыст, прапагандыст і кагбэ ятутніпрычом
    19.04.2024
    Я вам частушкі расскажу пра вісёлыя "3мейсца"… нам з бюджэту насыпалі ў цэбар, кабы мы іх рукамі грэблі. Гроблікі цьвіцястыя нам ні дадуць наскучыць... песьні сьпіваем, салам заядаем кабы вам адсохла: памяць, культуру й мову... Ну й што з таго што мы прадалі, затое песьні сьпівалі, чарка і шкварка будзець. Ну а большэва нінада, мы жэ каста чырвона-зялёных. Подпісы ня зьбіраем, законы парушаем, нам усё тут можна. Так што як вы не хаціце а нас вы пасяціце, калі ня так - то пад канвоем точна... ©Прыключэнія Самізнаецекаво і іво сямейкі
  • Anatol Starkou
    19.04.2024
    Я солист этой группы. Предупреждаю, ты меня только тронь, только троньте - сразу заяву накатаем на каждого. Уже почти 10 человек уехали в каталажку, которые смеялись над нами в 2020 году. Предупреждаем!

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў4

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне13

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць