Грамадства1414

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

Намесніца кіраўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава заўважыла, што беларусы ў год у сярэднім з'ядаюць амаль цэнтнер мяса — 98-99 кг. Пры гэтым рэкамендаваная Мінздароўя гадавая норма складае 76 кг.

З мяса беларусы абіраюць курыцу, а вось ялавічыну купляюць рэдка. Фота: «Наша Ніва»

Беларусы аддаюць перавагу мясу птушкі — 46% такой прадукцыі было рэалізавана ўнутры краіны, 28% адправілі на экспарт. А вось ялавічыну жыхары нашай краіны абіраюць рэдка — 53% вырабленага мяса сышло на экспарт і толькі 2% прадалі арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання.

У тыктоку пад навінамі пра гэта беларусы абураюцца: з такімі цэнамі — і не дзіва. Гародніна і садавіна ў несезон дарагія, рыба і ялавічына — таксама.

«Мяса… А вы цэннік бачылі на рыбу і гародніну?» — абураюцца.

«А што есці трэба? Сёмгу і фарэль? Так у людзей ЗП такіх няма».

«Цэны на гародніну, садавіну, зеляніну, рыбу з позняй зімы і да чэрвеня месяца роўныя кошту крыла ад Боінга. Гэтай зімой апельсіны — 7,99 руб., яблыкі — 4,99 руб., а ліставая салата — 22 руб. за 1кг, ранняя радыска — 8-9 руб.» — пералічаюць у каментарах.

«Сіняя курыца таннейшая за фарэль і яе на даўжэй хопіць», — сумна жартуюць.

«Што таннейшае, тое і ямо!!!»

«У нас у Талачыне ялавічыны я не бачыла, толькі фарш сумнеўнай якасці, а курыца і рыба па нашай зарплаце. Хай яна есць толькі траўку пад сваім акенцам, калі мы шмат мяса ямо».

«Калі ў нас беларускія агуркі каштуюць даражэй за кураціну… То так — агуркі можна і за спажыванне мяса палічыць…» — філасофствуюць.

Чытайце таксама:

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Каталіцкі арцыбіскуп афіцыйна дазволіў вернікам есці мяса на свята 8 сакавіка

Каментары14

  • Ганьба
    07.04.2024
    Лука вядзе краіну да меню а-ля Качан - салаціка з лебяды.
  • Кастусь
    07.04.2024
    вам качанава сказала - лебеду нада жрац, эсць укусныя рэцэпты
  • Зажратые
    07.04.2024
    Да яны ужо зажралiся гэтым мясам, на крупу

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць