Каардынацыйная рада паведаміла, што на яе агульным пасяджэнні зацвердзілі склад выбарчай камісіі. У структуру, якая будзе займацца арганізацыяй выбараў у Каардынацыйную раду, уключылі 5 чалавек, якія не могуць быць кандыдатамі на наступных выбарах. Сярод іх тры юрысты, журналістка і тэолаг.

Персанальны склад камісіі наступны:
Андрэй Атаманчук — юрыст, правазнавец, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года падвергся пераследу з боку беларускіх уладаў: адседзеў 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер жыве ў Літве.
Альвіна Мінгазава — юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакатка, былі палітычнага характару, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе юрысткай у ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.
Яраслаў Бекіш — тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, экс-каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый «Зялёная сетка», былы член кіраўнічага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, былы член праўлення міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь». 3 2001 года быў валанцёрам і назіральнікам ад міжнародных грамадскіх арганізацый на выбарах у Беларусі, Малдове і Украіне. Дэлегат Каардынацыйнай рады 2-га склікання.
Алена Прыходзька — журналістка, медыя-менеджарка, грамадская актывістка. Алена з'яўляецца дэлегаткай КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі «Шчаслівая нацыя». У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.
Зміцер Лазавік — юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, дэлегатам на платформе «Сход». У 2021-м па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой Зміцер з'яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна жыве ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.
Прозвішча Лазавік, дарэчы, у памяці беларусаў трывала асацыюецца з выбарчымі справамі, бо ў 2000-2016 гадах Мікалай Лазавік быў правай рукой сумна вядомай Лідзіі Ярмошынай. Аднак жа ў гэтым выпадку ўсе супадзенні выпадковыя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
гендарныяжаночыя квоты на 40% як хацела пару фаміністкак і неамарксістаў (усе расейскамоўныя) ці не?