Меркаванні1111

Беларусь ператворыцца ў Паўночную Карэю ці да такога не дойдзе?

Палітолаг Валер Карбалевіч у сваім артыкуле на сайце «Свабоды» аналізуе курс уладаў на пераўтварэнне аўтарытарнага рэжыму ў таталітарны і вызначае яго абмежаванні. Коратка пераказваем змест.

Фота: Valery Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Карбалевіч адзначае, што для Лукашэнкі падзеі 2020-га года сталі новым адлікам беларускай гісторыі. Для таго, каб яны не паўтарыліся, улады вырашылі правесці татальную перабудову ўсёй сістэмы.

Найперш змены закранулі палітычны рэжым, які стаў набываць рысы таталітарнага. На погляд палітолага, у краіне пабудаваная класічная паліцэйская дзяржава, асноўным элементам якой з'яўляюцца сілавыя структуры.

У цэлым палітычная сістэма пачала нагадваць савецкую. Пастаўлена задача, якая ў савецкія часы фармулявалася як фармаванне «новага чалавека». Уся сістэма адукацыі, праца ідэалагічнай вертыкалі скіраваная на выхаванне лукашыстаў.

Ацэньваючы геапалітычны разварот Беларусі ў бок Глабальнага Поўдня, палітолаг падкрэслівае, што гэта не проста змена вектара, а змена каштоўнасцяў. У якасці ўзору Лукашэнка імкнецца ўзяць кітайскую палітычную сістэму.

Але, на погляд Карбалевіча, у перабудове сацыяльнай, грамадска-палітычнай сістэмы існуюць пэўныя абмежаванні.

Лукашэнка не можа цалкам забараніць прыватны сектар, бо разумее, што эканоміка пачне падаць. Палітычная адданасць кадраў абарочваецца іх невысокім прафесіяналізмам.

Недэмакратычная палітычная сістэма прыводзіць да разрыву сувязяў паміж грамадствам і ўладамі, якія перастаюць разумець, што адбываецца ў грамадскім асяроддзі. Адсутнасць даверу насельніцтва да дзяржаўных інстытутаў дзяржава мусіць кампенсаваць жорсткімі рэпрэсіямі.

Натуральным абмежавальнікам стварэння таталітарнай сістэмы з'яўляюцца настроі ў грамадстве.

Палітолаг адзначае, што класічная таталітарная сістэма прадугледжвае пастаянную палітычную і ідэалагічную мабілізацыю грамадства.

Але на адным страху мабілізацыю не зладзіш, патрэбнае сапраўднае адзінства ўлады і народу. А ў Беларусі людзі не маюць даверу да дзяржаўных інстытутаў. Акрамя гэтага, фарміраванню «новага чалавека» перашкаджае адсутнасць ідэалогіі.

Карбалевіч бачыць і пэўныя абмежаванні ў выбудове таталітарнай сістэмы, звязаныя з культурай, менталітэтам і калектыўным бессвядомым.

Ператварэнню персаналісцкага рэжыму ў таталітарны, на думку палітолага, перашкаджае яго залежнасць ад канкрэтнага ўладара. Фізічнае жыццё Лукашэнкі з'яўляецца натуральным абмежавальнікам, бо няма механізму транзіту ўлады.

Сапраўдны таталітарызм, нагадвае Карбалевіч, павінен сягаць у вечнасць. У выпадку Беларусі невядома, колькі яшчэ пакіруе Лукашэнка, чым скончыцца вайна ва Украіне. Адчуванне часовасці, магчымасці перамен у будучым таксама з'яўляецца моцным абмежавальнікам фарміравання сталага і стабільнага таталітарызму.

Каментары11

  • даведка
    30.03.2024
    КГБ станет преемником почившего Лукашенко, вот тогда в стране окончательно установится тоталитарная система.
  • Ч
    30.03.2024
    Яна (таталітарная сістэма) не толькі магчымая, яна ўжо ёсць! ☠️🇧🇾☠️🇧🇾☠️
  • Ну прама
    30.03.2024
    Глупства. Русскій мір, які замяніў 4/5 насельніцтва родную культуру, мае, і ўласную імперскую ідэялогію, і сродкі яе насаджэння, і амаль бясконцы кадравы рэзерв з Усхода. 

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць