Эканоміка44

Не Захад, а Кітай уяўляе сабой сёння найбольшую пагрозу эканоміцы Расіі. І прычына тут — сонца і вецер

Кітайскія вытворцы дамінуюць на рынку сонечных батарэй. А цяпер і ў сферы ветравых турбін Кітай выйшаў на лідарскія пазіцыі. Паднябесная ў 2023-м нарасціла магутнасць сонечных электрастанцый на 60%. І гэта пачатак вялікага скачку, які радыкальна зменіць свет.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Як піша Bloomberg, у мінулым годзе кітайскія вытворцы ветраных турбін дамінавалі на сусветным рынку паставак, скарыстаўшыся бумам устаноўкі аднаўляльных крыніц энергіі ўнутры краіны, у той час як спад у ЗША і кволы рост у Еўропе падарвалі замежных канкурэнтаў.

Паводле справаздачы BloombergNEF, апублікаванай на гэтым тыдні, чатырма з пяці найбуйнейшых вытворцаў ветравых турбін у 2023 годзе былі кітайскія кампаніі. Год таму ў пяцёрцы лідараў такіх было толькі дзве.

У мінулым годзе на долю Кітая прыйшлося каля дзвюх трацін усяго сусветнага прыросту магутнасцяў ветравых электрастанцый. Вядучымі сусветнымі пастаўшчыкамі турбін былі кітайскія кампаніі Goldwind і Envision.

Нягледзячы на рост продажаў за мяжой, кітайскія вытворцы па-ранейшаму 98% сваёй прадукцыі прадаюць на ўнутраным рынку. У той жа час колькасць новых ветраўстановак у ЗША ў 2023 годзе была на самым нізкім з 2017 года ўзроўні.

Рост рынку ветраэнергетыкі ў Кітаі ў мінулым годзе хавае трывожную тэндэнцыю: прырост новых кампаній у іншых рэгіёнах склаў усяго 8%.

Кітай валодае найбуйнейшым і найбольш канкурэнтным рынкам ветраэнергетыкі, на якім працуе больш за 12 айчынных вытворцаў. У мінулым годзе магутнасць ветраэнергетыкі ў Кітаі вырасла аж на 58%.

Хоць колькасць установак расце, мясцовыя ветраэнергетычныя кампаніі сутыкаюцца са зніжэннем прыбытку, бо ўзмацненне канкурэнцыі прыводзіць да зніжэння цэнаў. Па даных BloombergNEF, сярэднія цэны на наземныя турбіны ў Кітаі дасягнулі рэкордна нізкага ўзроўню ў другой палове мінулага года, і рэнтабельнасць вытворцаў, імаверна, застанецца пад пытаннем у 2024 годзе.

Адпаведна інфармацыі выдання South China Morning Post, кошт устаноўкі турбін знізіўся амаль на 45 %.

Жорсткая канкурэнцыя заахвоціла шматлікіх вытворцаў пашыраць сваю дзейнасць за мяжой. Паводле справаздачы BloombergNEF, кошт кітайскіх ветраных турбін, якія пастаўляюцца за межы краіны, прыкладна на пятую частку ніжэйшы, чым у іх амерыканскіх і еўрапейскіх канкурэнтаў.

Як піша Bloomberg, рост магутнасцяў ветраэнергетыкі з'яўляецца часткай больш шырокага буму «зялёнай энергетыкі» ў Кітаі. Так, краіна дадала за мінулы год амаль 217 гігават магутнасцяў сонечнай энергіі, што ў 2,5 разу болей, чым у 2022 годзе. І гэта больш, чым увесь астатні свет разам узяты. Для параўнання: магутнасць усяго парку сонечных батарэй ЗША складае сёння ўсяго каля 210 гігават.

Хоць многія іншыя краіны акурат таксама даволі актыўныя ў гэтым кірунку. Доля сонечнай энергіі ў агульнай вытворчасці ў Аўстраліі, Іспаніі, Чылі, Германіі, Нідэрландах, Грэцыі, В'етнаме вышэйшая, чым у Кітаі, яны ідуць наперадзе.

Як і ў выпадку з ветравымі турбінамі, Кітай з'яўляецца вытворцам самых танных сонечных модуляў у свеце.

Па ацэнках за снежань 2023 года ўдзельны кошт сонечнага модуля складаў 0,15 долара за кілават-гадзіну атрыманай энергіі, знізіўшыся на 42%. Гэта настолькі нізкі паказчык, што ніхто ў свеце не можа скласці канкурэнцыю кітайскім вытворцам.

Як піша Euronews, еўрапейская сонечная індустрыя папярэджвае, што яна сутыкаецца з «экзістэнцыяльнай пагрозай» і што, калі не прыняць меры ў найбліжэйшы час, яна можа абваліцца на працягу некалькіх месяцаў. Сонечны модуль, выраблены ў Кітаі, прыкладна на 50% таннейшы за еўрапейскі аналаг. Якасць, гавораць спецыялісты, тым не менш, параўнальная.

Выснова з усяго гэтага парадаксальная. Не Захад, а Кітай уяўляе сабой сёння найбольшую пагрозу эканоміцы Расіі, якая грунтуецца на даходах ад нафты і газу. Як толькі свет збольшага ажыццявіць пераход ад вуглевадародаў да сонечнай энергіі, Расія застанецца без цяперашняй асноўнай крыніцы сваіх даходаў, а перабудавацца будзе няпроста, асабліва ва ўмовах канфлікту з Захадам. 

У той жа час для Кітая асваенне новых крыніц энергіі — гэта натуральная тэндэнцыя. У Кітая сваіх нафты і газу крайне мала, ён іх імпартуе. Напэўна, дасягненне Кітаем энерганезалежнасці ў будучыні можа зрабіць яго і больш агрэсіўным: цяпер ён усё ж не кантралюе марскіх шляхоў паставак, што моцна стрымлівае яго ў пытанні таго ж Тайваня. 

Як бы ні было, рост сонечнай і ветраэнергетыкі непазбежна зменіць ранейшы расклад сілаў на планеце.

Чытайце яшчэ:

Кітай абвінавацілі ў маштабным узломе, «які закрануў мільёны людзей». Што вядома?

Кітай плануе пабудаваць гіганцкую электрамагнітную гармату для запуску астранаўтаў у космас

Кітайскія навукоўцы знайшлі спосаб, як сціснуць дата-цэнтр да памераў DVD-дыска

Свет чакае другі «кітайскі шок» з наплывам танных тавараў

Каментары4

  • Дзякую
    30.03.2024
    Цiкава было азнаемiца.
    Дзякуй НН!
  • ліўрэтка
    30.03.2024
    Вольга, і татальная ядзерная вайна? 
  • Китайская смерть россии
    30.03.2024
    Ну хоть что-то от Китая на пользу свободному миру...

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць