Свет

Мужчына ў ЗША пагадзіўся на трансплантацыю ныркі свінні

Ён пачуваецца значна лепш і спадзяецца, што яна прыжывецца.

Фота: massgeneral.org

62-гадоваму мужчыну ў ЗША перасадзілі нырку генетычна мадыфікаванай свінні. Ён паспяхова аднаўляецца пасля аперацыі і хутка зможа выпісацца з лякарні, піша Бі-бі-сі.

Амерыканскія хірургі называюць Рыка Слэймана, які пагадзіўся на такую наватарскую аперацыю, сапраўдным героем.

Да гэтага часу былі толькі тэставыя выпадкі трансплантацыі нырак свінні чалавеку: так, у 2022 годзе іх перасадзілі пацыенту са смерцю мозгу.

Слэймана прааперавалі 16 сакавіка ў бальніцы Massachusetts General у Бостане, працэдура працягвалася чатыры гадзіны.

Поспех аперацыі ў бальніцы называюць «важнай вяхой у пошуках больш лёгка даступных органаў для пацыентаў». Чалавечых донарскіх органаў на ўсіх, хто мае патрэбу, не хапае, таму пацыенты нярэдка чакаюць магчымасці для трансплантацыі працяглы час.

У Рыка Слэймана даўняя гісторыя нырачнай недастатковасці: у 2018 годзе яму ў гэтай жа бальніцы перасадзілі чалавечую донарскую нырку, а да таго ён сем гадоў правёў на гемадыялізе. Праз пяць гадоў, у маі 2023 года, яго арганізм адрынуў донарскую нырку, і мужчыну прыйшлося вярнуцца да дыялізу.

Гэта таксама давалася цяжка: яго крывяносныя сасуды столькі разоў выкарыстоўваліся для дыялізу, што ў яго паўсталі ўскладненні доступу. 

Кожныя два тыдні пацыенту даводзілася класціся ў бальніцу для ліквідацыі тромбаў і хірургічных аперацый, што моцна пагаршала яго якасць жыцця.

Слэйман узважыў усе за і супраць і адважыўся на трансплантацыю органа ад жывёлы. «Я бачыў у гэтым не толькі магчымасць дапамагчы мне, але і магчымасць даць надзею тысячам людзей, якія не выжывуць без донарскіх органаў», — кажа ён.

Навукоўцы спадзяюцца, што трансплантацыя мадыфікаваных органаў жывёл, перш за ўсё свіней, людзям палегчыць хранічны дэфіцыт донарскіх органаў. Акрамя нырак, ужо ёсць досвед перасадкі свінога сэрца.

Свіная нырка для перасадкі была падрыхтавана кампаніяй eGenesys з Кембрыджа, штат Масачусетс. Жывёла была генетычна мадыфікавана, у яе былі выдаленыя гены, якія маглі нанесці шкоду чалавеку-рэцыпіенту, а некаторыя чалавечыя гены былі дададзеныя для павышэння сумяшчальнасці.

Тым не менш, Слэйман усё роўна прымае прэпараты, якія падаўляюць адрыньванне, і паколькі гэта вобласць нязведанага, ніхто не бярэцца прадказаць, як доўга будзе функцыянаваць яго новая нырка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць