Стала вядома, што 22 сакавіка ў Шклове адбудзецца суд па замене палітвязню Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў, піша «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года яму прысудзілі 6 гадоў калоніі. Мужчыну разам з Ліліяй Ананян і Аленай Маліноўскай затрымалі 31 студзеня 2022-га нібыта за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня».
Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі 2,5 гады «хатняй хіміі».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары