Навука і тэхналогіі

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

Але да лекаў ад вірусу яшчэ далёка.

Фота: George Frey / Getty Images 

Навукоўцы з Нідэрландаў заявілі, што ім удалося паспяхова выдаліць ДНК вірусу імунадэфіцыту чалавека з заражаных клетак з дапамогай тэхналогіі рэдагавання геному CRISPR, удастоенай Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2020 год, піша Бі-бі-сі.

Тэхналогія, якая працуе як нажніцы, але на малекулярным узроўні, дазваляе разрэзаць ДНК такім чынам, што інфікаваныя ўчасткі могуць быць выдаленыя або інактываваныя, што спыняе рэплікацыю ВІЧ.

Ёсць надзея, што ў выніку атрымаецца цалкам пазбавіць арганізм ад вірусу, хоць неабходна прарабіць яшчэ шмат працы, каб пераканацца ў тым, што гэта будзе бяспечна і эфектыўна.

Існуючыя прэпараты ад ВІЧ могуць запаволіць развіццё вірусу ў арганізме, але не знішчыць яго.

Каманда Амстэрдамскага ўніверсітэта, якая прадставіла на гэтым тыдні на медыцынскай канферэнцыі кароткі выклад сваіх першых вынікаў, падкрэслівае, што іх праца застаецца толькі «доказам канцэпцыі» і не стане лекамі ад ВІЧ у найбліжэйшы час.

Дацэнт Нотынгемскага ўніверсітэта Джэймс Дыксан, які спецыялізуецца на тэхналогіях ствалавых клетак і геннай тэрапіі, згодны з гэтым і кажа, што атрыманыя вынікі патрабуюць стараннага вывучэння.

«Спатрэбіцца яшчэ шмат распрацовак, перш чым гэта зможа аказаць уплыў на ВІЧ-інфіцыраваных», — сказаў ён.

«Надзвычай складаная задача»

Іншыя навукоўцы таксама спрабуюць выкарыстоўваць тэхналогію CRISPR у барацьбе з ВІЧ.

Кампанія Excision BioTherapeutics сцвярджае, што пасля 48 тыдняў лячэння ў трох добраахвотнікаў з ВІЧ не было выяўлена сур'ёзных пабочных эфектаў.

Аднак вірусолаг з лонданскага Інстытута Фрэнсіса Крыка Джонатан Стое кажа, што выдаліць ВІЧ з усіх клетак, якія хаваюць яго ў арганізме, надзвычай складана.

«Пазаклетачнае лячэнне з магчымымі доўгатэрміновымі пабочнымі эфектамі па-ранейшаму выклікае асцярогі, — сказаў ён. — Таму верагодна, што пройдзе шмат гадоў, перш чым такая тэрапія на аснове CRISPR стане руціннай — нават калі выказаць здагадку, што яна акажацца эфектыўнай».

ВІЧ заражае і атакуе клеткі імуннай сістэмы, выкарыстоўваючы іх для стварэння ўласных копій.

Нават пры эфектыўным лячэнні некаторыя з іх пераходзяць у стан спакою або латэнтны стан, і ў іх па-ранейшаму ўтрымліваецца ДНК або генетычны матэрыял віруса.

Большасць людзей з ВІЧ маюць патрэбу ў пажыццёвай антырэтравіруснай тэрапіі. Калі перастаць прымаць гэтыя прэпараты, вірус дрэмле, можа зноў актывізавацца і выклікаць праблемы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?14

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам не будуць адключаць інтэрнэт пры ўездзе ў Расію — што зменіцца1

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей73

У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?6

Адзіныя ў Беларусі стогадовыя двайняты адзначылі юбілей

«Патрабаванні выходзяць за рамкі разумнага». У ГЗЦ на дзяўчынку пасыпаліся шкляныя дзверы — мама запатрабавала пуцёўку на мора сям'і3

Былы палітвязень Юрась Зянковіч прыплыў на круізным караблі з Еўропы ў Амерыку і падзяліўся яркімі ўражаннямі ад падарожжа26

Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ5

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана5

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?14

Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць