Эканоміка11

Валавы замежны доўг Беларусі знізіўся за год на 7,3%

Валавая замежная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 36,875 мільярда даляраў. За год яна знізілася на 7,3%, вынікае са звестак, апублікаваных Белстатам.

У тым ліку замежны доўг сектара дзяржаўнага кіравання паменшыўся на 8,4% да 16,95 млрд даляраў, а доўг дэпазітных арганізацый — на 14% да без малога 5,5 млрд даляраў. Іншыя сектары скарацілі доўг на 4,2% да 12,24 млрд даляраў. Міжфірменнае крэдытаванне вырасла на 3,45% да 2,2 млрд даляраў.

97,3% даўгавых абавязацельстваў Беларусі былі намінаваныя ў замежнай валюце, а 2,7% — у нацыянальнай.

Аб'ём кароткатэрміновага доўгу складаў 10,4 млрд даляраў, а доўгатэрміновага — 26,5 млрд даляраў.

У структуры запазычанасці сектара дзяржкіравання 2,674 млрд даляраў прыпадала на даўгавыя каштоўныя паперы, а 14,273 млрд даляраў — на крэдыты і пазыкі.

Каментары1

  • Спэкулянт
    15.03.2024
    Вам не здаецца, што без ведання валюты крэдытаў сказаць, што доўг знізіўся немагчыма? Калі гэта расейскія рублі ў большасці, то у расейскай валюце доўг нават вырас, бо была дэвальвацыя гэтага рубля да даляра за год больш чым на 20%.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы17

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы17

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць