Грамадства77

У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА

На варшаўскія Паўночныя могілкі (Cmentarz Północny) развітацца з трагічна загінулай Лізай Герцэн прыйшлі дзясяткі людзей.

У многіх у руках белыя кветкі.

На пахаванні распавялі, што дзяцінства Лізы не было простым: разам з братам Артурам яны раслі ў доме, поўным канфліктаў, гвалту, без стабільнасці. У ім «дарослыя не давалі рады сваім абавязкам».

У горшыя моманты яны падтрымлівалі адно аднаго тым, што сядалі піць разам гарбату і марылі пра сваю ідэальную будучыню: «з лядоўняй, поўнай смачных прадуктаў, з каханымі побач, з утульнымі, чыстымі дамамі, поўнымі раслін на падваконнях».

Свае мары Ліза шмат у чым змагла рэалізаваць з Данілам, украінцам, з якім яна пазнаёмілася пасля эміграцыі ў Польшчу.

Як яны пазнаёміліся?

Была восень 2020 года, кавідны час. Усе публічныя месцы, у тым ліку трэнажорныя залы, былі зачыненыя. Таму Даніла займаўся спортам у сваім пакоі, які здымаў на першым паверсе шматпавярховіка, і ўбачыў Лізу — суседку, што жыла вышэй. Яна запаліла цыгарэту. Даніла згадвае, што гэта яму не спадабалася, але яму спадабалася Ліза.

Дзяўчына вельмі любіла вандраваць (асабліва яе захапляла мора), гатаваць, пякла торты. А яшчэ яна абажала дарыць падарункі. Даведаўшыся, што Даніла марыць навучыцца граць на гітары, яна знайшла яму настаўніка і арганізавала яго першы хатні канцэрт.

На цырымоніі развітання прысутнічаў Зянон Пазняк.

Пра што марыла дзяўчына? У сваім дзённіку яна апісвала гэта так:

«Жыве ў Парыжы, разам з хлопцам, які кахае і падтрымлівае яе. Таксама з ёй жыве малодшая сястра з Беларусі. Яна кіруе ўласнай машынай, мае бізнэс, які квітнее і дазваляе ёй вандраваць па ўсім свеце».

На пахаванні таксама распавялі, што пасля смерці Ліза паспела прыйсці ў сны да некаторых блізкіх і знаёмых — да брата, маці Данілы і сваіх кліентак.

У сне брата Артура яна распавяла, што падчас гвалтавання не паспела адчуць пакуты: адразу ж адключылася. Праз хвіліну пасля атакі яна апынулася зусім ў іншым месцы, дзе было спакойна: Ліза пакінула сваё цела, яе там не было.

Нагадаем, 25-гадовую беларуску Лізу згвалтавалі ў цэнтры Варшавы 25 лютага. У выніку ўдушша дзяўчына перанесла гіпаксію галаўнога мозгу. Медыкі змагаліся за яе жыццё, але 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па падазрэнні ў згвалтаванні і забойстве цяпер праходзяць следчыя дзеянні з 23-гадовым жыхаром Варшавы Дарыянам С. Па мясцовым заканадаўстве яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

Каментары7

  • Туз
    14.03.2024
    А попа не звали на похороны что ли? Хоть бы по христиански ….
  • Валянтына
    14.03.2024
    Зянон з народам, а дзе Латушка, Франка, etc?
  • Тэкля
    14.03.2024
    Вечны супакой дай ёй, Пане...

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць