Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Telegram арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан» Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёрты запар адміністрацыйны арышт удзельніка стачкі 2020 года, які доўжыцца 59 сутак.

Паводле абвінавачвання, Аляксандр у Telegram пераслаў паведамленне з канала «Беларусь галаўнога мозгу».
Мужчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнаў, піша «Віцебская Вясна».
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары