Ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы.

Ала Пучынская
Жанчыну клічуць Ала Пучынская, ёй 42 гады. Яна жыла ў Пінску. Вядома, што яна працавала ў сферы прыгажосці — рабіла манікюр. У Алы ёсць дачка.
Няма інфармацыі пра тое, калі і чаму менавіта яе затрымалі. Фармулёўка яе артыкула 361-3 гучыць так: «Вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка альбо выкарыстанне грамадзян ва ўдзеле ў вайне, а таксама фінансаванне альбо іншая матэрыяльная падтрымка такой дзейнасці».
Суд над Алай пачаўся 1 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Здурэлі ўжо зусім лукашысты ад страху перад народам.