Вайна1111

Абстрэл рынку ў Данецку — хто забіў 27 чалавек?

Раніцай 21 студзеня ўлады самаабвешчанай «ДНР» паведамілі пра абстрэл рынку «Меркурый» у Кіраўскім раёне Данецка. Пасля з'явілася інфармацыя ад кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, што падчас гэтага абстрэлу загінулі 27 чалавек мірных жыхароў, а 25, уключаючы двух падлеткаў — параненыя. Украінскія вайскоўцы сваю датычнасць да гэтага абстрэлу абверглі, і аналіз даступных фактаў прымушае ставіцца да іх слоў сур'ёзна, піша ў сваім тэлеграм-канале вайсковы эксперт Ян Мацвееў.

Прааналізаваўшы даступныя, вельмі абмежаваныя матэрыялы, я зрабіў выснову, што прыярытэтная версія — атака з боку расійскіх вайскоўцаў. Верагодней за ўсё, з мэтай правакацыі і запалохвання насельніцтва на акупаванай тэрыторыі.

Чаму я зрабіў такую выснову? Для пачатку паглядзіце на фота з месца траплянняў. Будзьце асцярожныя, на фотаздымках целы загінулых. Адзін з боепрыпасаў трапіў у дрэва, што дае магчымасць вызначыць прыкладны сектар абстрэлу. Гэта захад — паўночны захад. Менавіта там знаходзіцца фронт.

Мы не бачым вялікіх варонак, якія былі б пры атацы 155-мм, 152-мм і 122-мм фугаснымі боепрыпасамі. Аднак пашкоджанні даволі магутныя для асобных касет касетных боепрыпасаў.

Па маштабах разбурэння падобныя на ўздзеянне 122-мм ракет «Граду» або іншых малакаліберных РСЗА.

Але ў такім выпадку амаль заўсёды маюцца буйныя абломкі, часта яны нават тырчаць з варонак. Калі яны былі, то чаму не патрапілі на відэа ці фота?

Наогул, ніякіх істотных абломкаў, у тым ліку 155-мм снарадаў (а гэта афіцыйная версія расійскіх уладаў), не паказалі.

Акрамя таго, траплянне 155-мм снарада сур'ёзна б разбурыла і абпаліла машыны вакол варонкі. 122-мм РСЗА зрабіла б тое ж самае. Тут жа агнявое паражэнне аказалася мінімальным, фугаснае — таксама слабым, людзі загінулі ад аскепкаў.

Учора з'явілася інфармацыя, што абстрэл мог быць зроблены з 120-мм мінамёта. Я праверыў карціну траплянняў і аскепкавых пашкоджанняў ад 120-мм мін з дапамогай вось гэтага відэа. Аказалася, што і варонка (з невялікай папраўкай на асфальт), і пашкоджанні вельмі падобныя. Вы можаце ацаніць самі. Нават дым пасля трапляння падобны — на 9:00 у роліку.

Засталося зразумець, хто абстрэльваў. 120-мм мінамёты ў розных варыянтах маюць даволі абмежаваную далёкасць у раёне 7-8 кіламетраў. Пры выкарыстанні актыўна-рэактыўных снарадаў яна ўзрастае да 13 км.

Але вось у чым справа — ад рынку ў Тэкстыльшчыку да лініі фронту — 11 з лішнім кіламетраў. Звычайным боепрыпасам наогул не дастаць, актыўна-рэактыўным — на мяжы, ды яшчэ і ў непасрэднай блізкасці ад перадавой. Калі ўжо УСУ і хацелі б абстраляць Данецк вось такім чынам, то маглі б проста выкарыстоўваць «Град», навошта рызыка з мінамётам?

Таму я думаю, што абстрэльвалі з падкантрольнай Расеі тэрыторыі з боку фронту.

Як справядліва заўважыў Руслан Левіеў у зводцы, доказаў недастаткова, каб зрабіць канчатковыя высновы. Аднак на аснове таго, што ўжо маецца, я лічу асноўнай версіяй менавіта абстрэл расійскімі войскамі з выкарыстаннем мінамётных мін калібра 120-мм.

Версію з выкарыстаннем РСЗА малога калібру, у тым ліку з боку УСУ — лічу значна менш верагоднай. Але цалкам адмаўляць яе нельга.

Афіцыйная версія расійскіх уладаў пра 155-мм снарады недарэчная і хутчэй служыць доказам супраць расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы абверглі абстрэл Данецка, у часе якога загінулі 27 чалавек

Колькасць загінулых пасля абстрэлу ў Данецку вырасла да 27

У Данецку ў выніку абстрэлу рынку загінулі 25 чалавек

Каментары11

  • крупнокалиберный колаборант
    22.01.2024
    А мабыць не трэба піярыць ютуб рускамірца-дабраахвотніка?
  • для них не проблема и Москву взрывать, вспоминаем 90-ые
    22.01.2024
    классика орко-жанра - орчары донбят бимбас
  • Влад
    22.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі1

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць