Здароўе11

Садзіце малога глядзець мультыкі ў тэлефоне? Вось што вы ў ім мяняеце

Навукоўцы выявілі ўзаемасувязь уздзеяння экранаў гаджэтаў і ўспрымання дзецьмі свайго атачэння і рэакцыі на яго.

Children and gadgets Дзеці і гаджэты Дети и гаджеты
Фота: Кавалёў Сяргей / Vecteezy

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе JAMA Pediatrics, паказала, што празмерны кантакт дзяцей з рознымі гаджэтамі ў раннім узросце можа негатыўна паўплываць на тое, як яны ў далейшым будуць успрымаць сваё атачэнне і рэагаваць на яго.

Ранейшыя даследаванні здольнасці мозга фармаваць і рэарганізоўваць сінаптычныя сувязі, асабліва ў адказ на навучанне ці вопыт, паказалі, што змены ў сэнсарным вопыце могуць прывесці да зменаў у нейрасувязях мозга і паслужыць прычынай неадаптыўных паводзін.

Для таго каб выявіць узаемасувязь паміж уздзеяннем экрана і вынікамі апрацоўкі сэнсарнай інфармацыі, вучоныя апрацавалі вынікі назірання за больш як 1400 дзецьмі ў 12, 18 і 24 месяцаў. Іх бацькі запаўнялі спецыяльны апытальнік, які дазваляў вызначыць, як дзеці з дапамогай органаў пачуццяў (напрыклад, зроку, слыху, дотыку) успрымаюць і апрацоўваюць інфармацыю. Таксама яны пазначалі час, які дзіця бавіць за экранам.

Бацькі ацэньвалі частату адказаў дзяцей на сэнсарныя падзеі па спецыяльнай 5-ступеньчатай шкале. Пункты сэнсарнага профілю былі згрупаваныя ў чатырох квадрантах — нізкая рэгістрацыя (не заўважаюць сэнсарных стымулаў), пошук адчуванняў (актыўны пошук сэнсарных стымулаў), сэнсарная адчувальнасць (лёгкая раздражнёнасць сэнсарнымі стымуламі), пазбяганне адчуванняў (актыўнае пазбяганне сэнсарных стымулаў).

У сваю чаргу ўнутры кожнага квадранта выдзяляюцца катэгорыі тыповых, высокіх і нізкіх сэнсарных паводзін.

Даследаванне паказала, што ў 12-месячным узросце тыя дзеці, што бавілі час за экранам, мелі ў два разы больш шанцаў патрапіць у высокую катэгорыю нізкай рэгістрацыі, чым дзеці, якія не мелі такога вопыту. Гэта значыць, што яны не рэагавалі на многія рэчы, на якія іх равеснікі звычайна рэагавалі.

У 18-месячным узросце такія дзеці выдзяляліся высокімі ступенямі пазбягання адчуванняў і нізкай рэгістрацыі. Іншымі словамі, яны актыўна спрабавалі абмежаваць сэнсарнае ўздзеянне.

А ў два гады дзеці, якія бавілі час за экранам, вызначаліся высокімі ступенямі пошуку адчуванняў, сэнсарнай адчувальнасцю і паводзінамі, накіраванымі на пазбяганне адчуванняў.

Як адзначаюць вучоныя, вынікі даследавання паказваюць, што баўленне часу перад экранам можа ўзмацніць або паспрыяць узнікненню праблем з апрацоўкай сэнсарнай інфармацыі.

Гэтая сувязь можа мець важныя наступствы для сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, а таксама аўтызму, паколькі менавіта ў такіх людзей значна больш распаўсюджаная атыповая сэнсарная апрацоўка.

Амерыканская акадэмія педыятрыі на рэкамендуе выкарыстоўваць рознага кшталту гаджэты і тэлевізары для дзяцей да двух гадоў. А ў перыяд з двух да пяці гадоў экранны час не павінен быць большым за адну гадзіну на дзень.

Аўтары адзначаюць, што неабходныя далейшыя даследаванні, каб лепш зразумець механізмы, якія вызначаюць сувязь паміж часам, прабаўленым за экранам у раннім узросце, і атыповай сэнсарнай апрацоўкай.

Чытайце яшчэ:

Ці сапраўды морква карысная для здароўя, а сіняе святло шкоднае?

Гаджэты ці папера: у якім фармаце дзеці лепш засвойваюць інфармацыю?

Каментары1

  • цікава, а
    17.01.2024
    цікава, а самі гэты к акадэмікі з Амерыканскай акадэміі педыятрыі прыкладваюць свае рэкамендацыі да сябе і сваіх дзяцей?

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну4

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца12

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну4

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць