Выданню Reform.by удалося даведацца некаторыя дадатковыя падрабязнасці пра затрыманую ў Польшчы Дар'ю Астапенку, якая падазраецца ў супрацы з КДБ. І гэтыя падрабязнасці даволі пікантныя.

У канцы 2022 года ўраджэнка Баранавіч дала інтэрв'ю мясцоваму выданню Intex-press. Там яна прызнавалася, што быць яркім у Баранавічах «маральна складана».
«Мяне заўсёды прыцягвала яркая і незвычайная знешнасць. Яшчэ будучы падлеткам, я ўвесь час фарбавала валасы ў яркі колер, заплятала сабе дрэды і сенегальскія коскі, адчувала слабасць да татуіровак… у нас дзіка неталерантныя і нетактоўныя людзі. Шэры натоўп, заўважыўшы кагосьці яркага і незвычайнага, тут жа бярэцца яго абмяркоўваць, тыцкаць у яго пальцам, а бывае, і абразіць», — падзялілася жанчына з аўтарам артыкула.



Дар'і тады яшчэ было 35 гадоў і яна дазволіла апублікаваць выданню яе фота. Таксама яна расказала, што зрабіла першую татуіроўку ў 23 гады, а затым «запаўняла» сваё цела ўсё новымі і новымі малюнкамі.
Дзякуючы татуіроўкам, у сетцы Дар'ю можна апазнаць па фота ў самых розных сітуацыях — яна спрабавала сябе ў даволі жорсткім порна, праяўляла сябе на OnlyFans, прапаноўвала эскорт-паслугі.

Наколькі сур'ёзна яна займалася гэтым бізнэсам, меркаваць складана, але, напэўна, на яе актыўнасць у сеціве маглі звярнуць увагу не толькі журналісты, але і сілавікі.



У Беларусі здымка ў порна ці прастытуцыя — крымінальна каральная дзея. Нават публікацыя такіх фота і відэа можа стаць падставай для рэпрэсій. Таму, як мяркуе Reform.by, Дар'я магла быць вельмі ўразлівая для вярбоўкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ти як вас там?