Свет1212

Канец хунты ўжо блізкі? Гэта пра М'янму, дзе сітуацыя нарэшце змяняецца

Дзяржаўны пераварот, што адбыўся ў 2021 годзе ў М'янме, прывёў да магутнага руху супраціву. У апошні час паўстанцы маюць значныя поспехі.

М'янма Мьянма Myanmar
М'янма. Фота: Wikimedia Commons

1 лютага 2021 года ў Мʼянме адбыўся дзяржаўны пераварот. Вайскоўцы ўзялі пад варту прэзідэнта краіны Віна Мʼіна, дзярждарадцу Аун Сан Су Чжы і іншых лідараў кіроўнай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю». Камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Мін Аунг Хлайн стаў часовым прэзідэнтам.

У навагоднім звароце часовы кіраўнік урада Мʼянмы Дува Лашы Ла (Duwa Lashi La) заявіў, што канец хунты ў краіне блізкі:

цытуе словы Дува Лашы Ла Radio Free Asia.

М'янма Мьянма Myanmar
Сітуацыя ў М'янме на 1 студзеня 2024 года. Крыніца: @ThomasVLinge / Х (Twitter)

Наступ абʼяднаных сіл паўстанцаў (вядомых як «Альянс трох брацтваў») пачаўся 27 кастрычніка 2023 года. Ён атрымаў назву «аперацыя 1027». Апазіцыі ўдалося ўзяць пад кантроль шэраг гарадоў у паўночным штаце Шан (Shan), некалькі ключавых пераходаў на мяжы з Кітаем, а таксам захапіць дзясяткі ваенных блокпастоў і лагераў хунты. У выніку падраздзяленні хунты былі фактычна заблакаваныя ад адпраўкі падмацавання.

Three Brotherhood Alliance "Альянс трох брацтваў" "Альянс трёх братств"
Паўстанцы на фоне захопленай зброі і палонных. Скрын відэа aljazeeraenglish / YouTube
Альянс трёх братств Альянс трох брацтваў Three Brotherhood Alliance

Three Brotherhood Alliance "Альянс трох брацтваў" "Альянс трёх братств"Альянс трёх братств Альянс трох брацтваў Three Brotherhood Alliance

Акрамя гэтага, паўстанцы атрымалі зброю ад Абʼяднанай арміі дзяржавы Ва (самаабвешчанай дзяржавы на тэрыторыі паўночнага штата Шан). Аналітыкі адзначаюць, што гэта стала магчыма таксама дзякуючы Кітаю, які аслабіў абмежаванні адносна самаабвешчанай дзяржавы. Абʼяднаная армія дзяржавы Ва налічвае каля 30 тысяч чалавек і лічыцца самым магутным недзяржаўным фармаваннем рэгіёна. На ўзбраенні ў яе, акрамя ўсяго іншага, знаходзяцца нават сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Прасоўванне паўстанцаў назіраецца і ў іншых штатах краіны — Качын (Kachin), Ракхайн (Rakhine), Кая (Kayah), Сагайн (Sagaing).

 Арміі вызваленне Та-анг Ta'ang National Liberation Army Армия освобождения Та-анг
Вайсковец з нашыўкай Арміі вызваленне Та-анг (TNLA), якая ўваходзіць у Альянс трох брацтваў. Скрын відэа aljazeeraenglish / YouTube

Як пішуць карэспандэнты IndyStar, якія пабывалі ў раёне баёў, паўстанцы выйшлі з джунгляў і набылі вопыт у гарадскіх бітвах, актыўна выкарыстоўваюць беспілотнікі для скідвання бомбаў на пазіцыі праціўніка і ўстанаўліваюць пасткі з дапамогай самаробных выбуховых прыстасаванняў.

Такім чынам, на пачатку 2024 года кіроўная хунта мела кантроль толькі над 40% тэрыторыі М'янма.

Чытайце яшчэ:

Расія прыйшла на падтрымку хунце М’янмы

Каментары12

  • Крокцс
    03.01.2024
    Затое у РБ усе стабільна
  • Робім высновы
    03.01.2024
    Адной глыбокай заклапочанасцю міжнародных партнераў і інтэлегентнымі мірнымі маршамі немагчыма выгнаць са сваёй краіны абнаглелых узурпатара. Бывае, што трэба брацца за зброю.
  • тычел
    03.01.2024
    Белорусы, у вас дети и кредиты. Вам надо чтобы Путин поменял президента. Да будет так! Путин поставит вам губернатора. Пора кончать с незалежнастью, если большинству она не нужна. В России не так плохо.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць