Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 29 снежня наведаў пазіцыі Узброеных сілаў Украіны ў Аўдзееўцы на Данбасе, у раёне якой цяпер разгортваюцца інтэнсіўныя баі. Пост пра гэта з'явіўся ў тэлеграм-канале Зяленскага.

Скрыншот з відэа
Падчас гэтага візіту Зяленскі ўручыў узнагароды байцам 110-й асобнай механізаванай брыгады. Ён заявіў, што падчас паездкі абмеркаваў з камандзірам «абарончую сітуацыю» і «асноўныя патрэбы». Зяленскі назваў Аўдзееўку адным з «найбольш складаных участкаў фронту».
За час поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Зяленскі неаднаразова прыязджаў на пазіцыі УСУ на лініі фронту. Так, ён прыязджаў, сярод іншага, пад Бахмут, у Ізюм і Херсон.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Сораму таксама няма, бо пакуль хлопцы галовы складваюць за сваю краіну усялякія Грынкевічы мільёны зарабляюць на вайне. Дзе абяцаныя пасадкі. Злодзей на злодзеі ў вышэйшым кіраўніцтве.