Грамадства22

«Расатам» выявіў загадкавую праблему Астравецкай АЭС. А Беларусь кажа, што катастрофы няма 

Унутраныя дакументы расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» сведчаць, што перад запускам другога рэактара на Астравецкай АЭС спецыялісты выявілі загадкавую і рэдкую праблему. У чым яе сутнасць і наколькі гэта небяспечна?

Як пішуць журналісты Bloomberg, яны мелі магчымасць азнаёміцца з шэрагам унутраных дакументаў «Расатама». Інжынеры карпарацыі, якія рыхтавалі другі рэактар магутнасцю 1200 мегават да ўводу ў эксплуатацыю на Астравецкай АЭС, выявілі загадкавую і надзвычай рэдкую праблему — у першы контур з сістэмы водападрыхтоўкі прасочвалася іёнаабменная смала, якая ўяўляе сабою цвёрдыя нерастваральныя палімеры. Яны абмежавана набухаюць у растворах электралітаў і арганічных растваральніках. Іёнаабменная смала выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы для змякчэння і абяссольвання вады, ачысткі зваротных і сцёкавых водаў.

Прасочванне смалы пагражала заклініць крытычна важныя кампаненты. Палімеры маглі забіць каналы цеплавыдзяляючых элементаў і тэарэтычна нават выклікаць расплаўленне актыўнай зоны. З гэтай прычыны, як піша выданне, 25 лютага 2022 года «Расатам» часова адклаў запуск другога энэргаблоку.

У выніку контур давялося разбіраць, чысціць і часткова мяняць, што, верагодна, абышлося ў сотні мільёнаў долараў. Затрымка з уводам заняла больш за год. Толькі ў лістападзе другі энергаблок быў падключаны да сеткі.

Пра тое, што вада ў першым цыркуляцыйным контуры забруджана смоламі, літоўская разведка паведамляла яшчэ ў сакавіку гэтага года.

Як піша выданне, спасылаючыся на словы трох ананімных інжынераў-ядзершчыкаў, добра знаёмых з канструкцыямі расійскіх рэактараў, прычына забруджвання смалой застаецца нявысветленай. Паводле іх слоў, важна даведацца, з чым звязана праблема — з эксплуатацыйнай памылкай ці з канструкцыяй сістэмы, каб яна не паўтарылася ў іншых месцах, дзе будуюцца падобныя рэактары.

Як адзначаецца ў публікацыі, у атрыманых журналістамі дакументах таксама ёсць звесткі пра тое, што «Расатам» пры будаўніцтве Астравецкай АЭС сутыкнуўся з недахопам працоўнай сілы і праблемамі з ланцужкамі паставак.

У прыватнасці, у дакументах гаворыцца, што кіраўнікі праектаў на працягу шэрагу гадоў прымушалі рабочых працаваць з апераджэннем прадугледжаных тэрмінаў, а таксама скардзіліся на пастаянную пастаўку няспраўнага абсталявання і затрымкі ў пастаўках, уключаючы клапаны і генератары. Усё гэта, на думку еўрапейскіх чыноўнікаў, можа паўплываць на ядзерную бяспеку.

Кіраўніцтва Астравецкай АЭС на запыт Bloomberg аб каментары не адказала.

Аднак намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк адрэагаваў на публікацыю агенцтва Bloomberg аб магчымай няштатнай сітуацыі на БелАЭС у 2022 годзе «спробай дыскрэдытаваць стасункі з Расіяй».

«Чарговая спроба дыскрэдытаваць праз гэты праект, нашы добрыя адносіны з нашым старэйшым братам у Расійскай Федэрацыі», — заявіў ён.

Міхадзюк лічыць, што апаненты выхопліваюць асобныя працоўныя моманты: «Няма ніякай катастрофы. Мы ні сабе не ворагі, ні суседнім краінам і разумеем сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі, унукамі і перад будучымі пакаленнямі», — падкрэсліў ён.

Чытайце яшчэ:

Лукашэнка назваў канчатковае заканчэнне будаўніцтва БелАЭС падарункам беларусам да 7 лістапада

БелАЭС абышлася ў 5,36 мільярда даляраў — Мінфін РФ

Літоўская разведка: Беларусь і «Расатам» замоўчваюць інцыдэнты на Астравецкай АЭС

«Мэтанакіраваная акцыя па дыскрэдытацыі праекта». Мінэнерга адмаўляе, што з Беларускай АЭС нешта не так 

Каментары2

  • Ёсік
    20.12.2023
    Міхадзюк, можа ў цябе і ёсць старэйшы брат ў расеі, і ты вельмі баішся страціць з ім сувязь. Недаробкі і боўдзілы, а не міністры, спадабаецца адчуваць сябе недарэкай.
  • Янка
    20.12.2023
    Пасля абрынання рэжыма лёс белаэс адзіны - хуткае закрыццё. Ідэя будаваць АЭС з мэтай экспарту электрычнасці адразу была эканамічна абсурднай. Расеі яна непатрэбная, балтыйскія краіны купляюць электрычнасць ў Швэцыі, у Польшчы АЭС будуе амерыканская Westinghouse. Калі ў Беларусі праз інвестыцыйны выбух спатрэбіцца шмат электрычнасці для ўласных патрэбаў - АЭС варта будаваць на мяжы з расеяй і гэта дакладна павінен быць не росатам. І зразумела, што ўсё гэта будзе пасля Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі7

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі7

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць