Культура11

Выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце

Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў супрацы з выдавецтвам фонду «Камунікат» выпускае грунтоўны альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам, паведамляе Bellit.info.

На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швецыі. Гэты дыхтоўны том ёсць вынікам шматгадовай збіральніцкай працы і падтрымкі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў з розных краінаў. Кніга выходзіць у серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Паводле ўкладальнікаў, кніга рыхтавалася пяць гадоў, а матэрыялы да яе пачалі збірацца яшчэ ў 1990-я гады.

БІНіМ і аўтары дзякуюць усім, хто дапамагаў збіраць інфармацыю, а таксама прысвячаюць кнігу памяці Вітаўта Кіпеля, які быў захоплены ідэяй яе стварэння і асабіста шмат гэтаму паспрыяў. 

Каментары1

  • mikola
    14.12.2023
    Lepsaga niczoga ni prydumali ?

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак5

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць