Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»99

Масква стымулюе беларускае начальства да гульняў з Еўропай

Масква працягвае мякка (а можа, і не зусім мякка) падціскваць беларускае кіраўніцтва перад новым годам. Такая, калі адкінуць інтэграцыйную фразеалогію, сутнасць свежых заяў расійскага пасла Аляксандра Сурыкава. Піша Аляксандр Класкоўскі.

Масква працягвае мякка (а можа, і не зусім мякка) падціскваць беларускае кіраўніцтва перад новым годам. Такая, калі адкінуць інтэграцыйную фразеалогію, сутнасць свежых заяў расійскага пасла Аляксандра Сурыкава. Эксперты мяркуюць, што гэты прэсінг міжволі падштурхоўвае Мінск да прадаўжэння гульняў з Еўропай.

Сурыкаў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня ў беларускай сталіцы падхапіў эстафету ў віцэ‑прэм’ера сваёй краіны Ігара Сечына. Той днямі абдаў тутэйшых чыноўнікаў халодным душам. Фактычна дэзавуяваў іх мажорныя рапарты пасля цяжкіх перамоў у Крамлі 10 снежня. У трактоўцы беларускага боку ўсё выглядала ціп‑топ: маўляў, пастаўкі параўнальна танных энерганосьбітаў на 2010 год — лічыце, вырашаная рэч. Сечын, гэты суровы «крамлёўскі нафтавік», абмаляваў перспектывы ў значна болей жорсткіх танах.

Карацей, газ падаражэе, а з нафтай і зусім завал: з кожнага барэля, што дадуць нам звыш 5‑6 мільёнаў тон для ўнутранага спажывання, будуць лупіць поўную таксу.

Беларусь жа разлічвае атрымаць 21,5 мільёна тон. Раней продаж у Еўропу саляркі ды іншых нафтапрадуктаў, выпрацаваных з атрыманай па братэрскіх цэнах сыравіны, даваў добры навар. Але зараз, відаць, гэтай схеме гамон.

Пасол Сурыкаў пацвердзіў: звыш ліміту для ўнутранага спажывання «чорнае золата» будзе ісці нам «па біржавых цэнах». Гэта ён такі эўфемізм прапанаваў, каб не палохаць выразам «стопрацэнтная пошліна». А вось калі без эўфемізмаў, то гэта адзін чорт. Капут тутэйшаму «нафтаваму афшору», ужо і так падточанаму.

Наконт газу, як вынікае са слоў пасла, таксама патуранняў чакаць цяжка: ёсць даўно прапісаная ў дамове формула, паводле якой у 2010‑м трэба выходзіць на 90% ад еўрапейскай цаны. Таксама не падарунак.

Урэшце, магчымы варыянты. Шмат залежыць ад згаворлівасці Мінска. Напрыклад, у плане продажу на мяккіх для расійцаў умовах комплексу «Нафтан‑Палімір».

Сурыкаў, праўда, сувязь паміж гэтымі пытаннямі адмаўляў. Аднак пры гэтым, мабыць, ледзьве стрымліваў нотку раздражнення: «З канца 90‑х гадоў ужо язык намуляны — усе гавораць пра «Нафтан». Але руху па‑ранейшаму няма. Чакаем прапаноў ад беларускага боку».

У інтэграцыйную рыторыку дыпламат таксама, між іншым, унёс новы струмень. Маўляў, не трэба наступаць на граблі, як Еўразвяз, што намучыўся са сваёй канстытуцыяй. «Мы паўтараем тыя ж памылкі, што і ЕЗ, але ЕЗ усё ж прыйшоў да лісабонскіх пагадненняў, — сказаў Сурыкаў. — А Расія і Беларусь спрабуюць фармаваць канстытуцыйны акт: адна краіна — адзін голас. Краіны, розныя па насельніцтве, па геаграфіі, па аб’ёме тэрыторыі, трэба шукаць выйсце. Якія пытанні павінны вырашацца кансенсусам, а ў якіх пытаннях павінны прымацца рашэнні, улічваючы інтарэсы большасці насельніцтва».

Гэта ён дарэмна так сказаў. Цяпер канстытуцыйнаму акту сто пудоў нічога не свеціць.

Усе гэтыя гады Лукашэнка ратаваўся менавіта прынцыпам татальнага раўнапраўя бакоў, які дазволіў закласці ў саюзны дагавор 1999 года добры Ельцын. Іначай бы даўно Расія задушыла масай, рубель з двухгаловым арлом задзёўб бы зайчыка і г.д. Параўнанне ж з Лісабонскай дамовай зусім не коціць.

«І цяпер, пасля рэформы, самыя важныя рашэнні ў ЕЗ — звязаныя з замежнай, унутранай, падатковай і сацыяльнай палітыкай — па‑ранейшаму павінны прымацца кансенсусам, — нагадвае мінскі аналітык Андрэй Фёдараў. — У іншых выпадках будзе дзейнічаць прынцып «падвойнай большасці». Гэта значыць рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуюць як мінімум 55% краін‑удзельніц, у якіх жыве не менш чым 65% насельніцтва Еўразвязу. Як бачым, нават у такіх выпадках трэба, каб прыйшлі да згоды не менш чым паўтара дзесятка краін. А гэта — гнуткасць, кампрамісы».

Там — 27 краін. Калі ж у межах «двойкі» велізарная Расія і маленькая Беларусь будуць галасаваць, «улічваючы інтарэсы большасці насельніцтва», ці трэба тлумачыць, што атрымаецца гульня ў адны вароты?

Зрэшты, Андрэй Фёдараў дапускае, што пасол Сурыкаў зусім не выпадкова замахнуўся на прынцып «адна краіна — адзін голас»: «Мне здаецца, гэта зроблена наўмысна. І гэта таксама ціск на Мінск — палітычны ў дадатак да эканамічнага».

Эксперт практычна не дапускае думкі, што беларускае кіраўніцтва пагодзіцца падпісаць канстытуцыйны акт на ўмовах Крамля.

«Хіба што ў зусім бязвыхадным становішчы. Але пакуль яно такім не з’яўляецца.

І ціск Расіі можа якраз такі падштурхнуць да развіцця адносінаў з Еўропай», — кажа Фёдараў.

Тут трэба нагадаць: некаторыя незалежныя эксперты спрагназавалі, што падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў пакладзе канец нават кволай, паказной лібералізацыі ў Беларусі. І, адпаведна, стане жорсткім выпрабаваннем для дыялогу афіцыйнага Мінска з ЕЗ.

Але, здаецца, Масква сама ўмацоўвае беларускае начальства ў выснове, што складваць яйкі ў адзін усходні кошык было б неабдумана.

«Улады працягнуць гульню на еўрапейскім полі, — прагназуе палітолаг Алесь Лагвінец. — Канечне, гэта будуць дробныя крокі, саступкі, якія не пагражаюць сістэме».

У ліку імаверных падарункаў Еўропе ў новым годзе суразмоўца называе скасаванне артыкула 193‑1 КК (турма за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), пропуск пары дзесяткаў апазіцыянераў у сельскія ды местачковыя саветы, аднаўленне пасяджэнняў Грамадска‑кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта — гэтай створанай напаказ Еўропе структуры з украпінамі памяркоўных апазіцыянераў.

Эксперт звяртае ўвагу і на прагматычны інтарэс Мінска: ёсць шансы, што ў новым годзе інертная машына Еўракамісіі нарэшце раскруціць шэраг праектаў, напрыклад энергетычных, у межах «Усходняга партнёрства».

«Канечне, у адносінах з Еўразвязам улады ходзяць па лязе брытвы і могуць нарвацца на жорсткую рэакцыю, — гаворыць Алесь Лагвінец. — Але рэзкіх рухаў яны пастараюцца не рабіць».

Бадай што, сапраўды, тутэйшае начальства цяміць: з аморфным Еўразвязам у год Тыгра неяк больш бяспечна мець справу, чым з гатовай да тыгрынага скачка ўсходняй суседкай.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць