У Наіны Ельцынай рэзка пагоршыўся стан.

Наіна і Барыс Ельцыны. Фота: Mash
Жонку першага прэзідэнта РФ Наіну Ельцыну экстрана шпіталізавалі ў Маскве. У жанчыны рэзка пагоршыўся стан, паведамляе Mash.
91-гадовай Наіне Іосіфаўне нечакана стала дрэнна. Пасля кансультацыі медыкі прынялі рашэнне пакласці яе ў шпіталь. Цяпер яна пад наглядам дактароў.
Барыс Ельцын быў прэзідэнтам Расіі з 1991 па 1999 год, сышоўшы ў адстаўку 31 снежня 1999 года. Ён памёр 23 красавіка 2007 года.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары