Старшыня КНР і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Пекіне абмяркоўвалі «ўкраінскае пытанне». Пра гэта коратка напісала агенцтва «Сіньхуа», беларускія дзяржаўныя медыя гэта не ўзгадалі.

Раней эксперты выказвалі думкі, што страта Беларуссю статусу надзейнага транспартнага калідору (праз саўдзел у вайне ва Украіне, мігранцкі крызіс і санкцыі) вызывае нездаволенасць у Кітая.
У той жа час Сі Цзіньпін у сваёй прамове, як перадае «Сіньхуа», заявіў, што Кітай «гатовы працягваць умацоўваць стратэгічную каардынацыю з Беларуссю, цвёрда падтрымліваць адзін аднаго, садзейнічаць практычнаму супрацоўніцтву і працягваць паглыбляць кітайска-беларускія адносіны».
Сі Цзіньпін адзначыў, што за мінулы год «яшчэ больш умацаваўся палітычны ўзаемадавер паміж краінамі, стала больш цесным міжнароднае супрацоўніцтва».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары