У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» сёння ноччу ў гасцях перамог «Тампу-Бэй Лайтнінг» 4:2. Прычым пасля першага перыяду гаспадары вялі ў ліку 2:0.
На 59-й хвіліне пераможную кропку ў матчы паставіў галкіпер «Пітсбурга» Трыстан Джэры, закінуўшы шайбу ад сваіх варот.
Трыстан стаў першым брамнікам «Пінгвінз», які забіў гол.
У гэтым сезоне ў Нацыянальнай хакейнай лізе гуляюць чатыры беларусы.
За «Калгары» гуляюць Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў, за «Вашынгтон» — Аляксей Протас.
На мінулых выходных з фарм-клуба ў «Арызону» быў выкліканы Уладзіслаў Калячонак, але ён атрымаў траўму ў першым матчы і больш на лёдзе не з'яўляўся.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары