Грамадства77

«Дзіўнае сацспаборніцтва, хто больш напрызнае». ТГ-канал, які звязваюць з Маркавым, пакрытыкаваў сілавікоў за тое, што экстрэмістамі сталі ўсе

Нагодай для крытыкі стаў «погляд збоку» вядомага расійскага прапагандыста Рыбара, які незадоўга да гэтага наведаў Мінск. Сваімі ўражаннямі той падзяліўся ў эфіры іншага расійскага канала прапаганды SolovievLive.

Расійскі блогер пабываў у Беларусі, і яго ўражанні — што там поўны правал у інфармацыйнай сферы. Інфармацыйнае поле настолькі зачышчана, што «ўсе беларусы прызнаюць, што ў іх настроі блізкія да 2019 года, калі «ўсё добра, роўна, праблем няма».

Але, па словах блогера, «любы вакуум трэба запаўняць. Цяпер у краіне адсутнічаюць квазіапазіцыйныя СМІ, няма ўмоўных RTVI, «Фантанкі», яшчэ чагосьці, што магло б прапанаваць альтэрнатыву.

Цяпер на тэлебачанні самая папулярная перадача, гэта, даруй божа, камунальныя паўгадзіны. Калі людзі проста звоняць у эфір і кажуць: «А ў мяне трубу прарвала». І гэта самая рэйтынгавая перадача на мясцовым тэлебачанні».

«Узнікае пытанне: «Хлопцы, што вы чвэрыце?» — «А што можна зрабіць?» — «Тое, тое і тое». — «А хіба так можна?» — «Так, можна». — «А мы не ўмеем». І на гэтым усё», — падзяліўся ўражаннямі Рыбар.

Меркаванне блогера не засталося без увагі спачатку тэлеграм-канала «Беларускі сілавік», які пачаў апраўдвацца і сцвярджаць, што праблему бачаць, але пакуль «на ўзроўні кіраўніцтва сярэдняга звяна» і што сапраўды «неабходна падладжвацца пад сучасныя рэаліі, пераймаць вопыт медыясферы, якая кантралюецца апазіцыяй».

На гэтыя апраўданні адрэагаваў тэлеграм-канал «Графач», які звязваюць з кіраўніком АНТ Маратам Маркавым.

На погляд аўтара канала, «зачыстка» — гэта адкладванне праблем у доўгую скрыню і бомба запаволенага дзеяння.

«Закашмарылі людзей не падпісвацца на тэлеграм-каналы і што?» — задае пытанне Графач і звяртае ўвагу на тое, што спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо складае 800 старонак. Адных экстрэмісцкіх фармаванняў — 150 штук.

«Гэты працэс даўно ператварыўся ў нейкае дзіўнае сацспаборніцтва, хто больш напрызнае», — ушпіліў аўтар Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

На яго думку, чым большыя маштабы набывае колькасць забароненага, тым больш размываецца ўспрыняцце яго грамадскай небяспекі і ператвараецца ў абсурд.

«Няхай прабачаць мне сілавікі, але прызнаць канал «Ж**а з у**мі» экстрэмісцкім фарміраваннем — гэта эпік фэйл. З нашага МУС парагаталі найбольшыя расійскія тг-каналы».

Як адзначае Графач, забароны слаба працуюць на ютубе, дзе «экстрэмісцкія СМІ» глядзяць нашмат-нашмат больш, чым праўладныя. А тыя людзі, хто баіцца глядзець забароненае, могуць пайсці і ў расійскі сегмент апазіцыйных каналаў.

Галоўнай памылкай Графач лічыць тое, што амаль усе блытаюць масавую прапаганду са спецыялізаванай інфармацыйнай барацьбой. У якасці апошняй яны лічаць «прасоўванне зусім таксічных і абсурдных паблікаў, шкоды ад якіх у разы больш, чым карысці». Яўны намёк на Азаронка, Бондараву, «Беларускага сілавіка» і да іх падобных.

На думку аўтара, трэба «ствараць, падтрымліваць ці кантраляваць кластары з альтэрнатыўнай і апазіцыйнай інфармацыяй», каб «пракуратура Жыткавіцкага раёна не прызнала яе экстрэмісцкай на наступны дзень».

Але такая справа для сілавікоў нашмат цяжэйшая за капіяванне «стужкі хейту са скрынамі з парадку дня апанентаў» ці практыкаванне ў тым, «хто больш крута пахваліць, што ўсё добра».

Графач адзначае, што не ўдасца падагнаць усіх пад адзін капыл. Такое спадзяванне — «небяспечная ілюзія, у падтрыманні якой ёсць відавочныя інтарасанты».

«З зачысткай праблемаў няма, а вось з напаўненнем — з лішкам», — канстатуе Графач і выказвае спадзяванне, што магчыма наступны Год якасці «зачэпіць і гэты кірунак».

Чытайце яшчэ:

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

«Крамар, даядай свае чабурэкі. Мы па цябе прыйдзем»

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

Каментары7

  • Цыркач
    30.11.2023
    Я шчытаю мала запрэтаф. Нада ишшо большы.
    И энтат ваш биларуски изык тожы запрятить аканчатильна. Патаму шта нада гаварыть на нармальнам йызыке - на рускам.
    И биларусаф запрятить! Фсех и сразу жы. Кроми таво-самава и иво прыслужникаф.
    А хто ни хочыт быть запрышчонным - таво сразу жы пасадзить.
    И тада у нас буде нармальнае савецка-царскае гасударства. А чом всихда и мичтал наш дарагой и гарычо любимый и ядзинствянный прыдвадзитель!
  • Абу
    30.11.2023
    Усё ў парадку. Указам ад такога-та лічыць Пул Першага афіцыйнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі.
  • Катя
    30.11.2023
    За такие речи, неплохо бы и самого Маркова проверить. Очевидно же, что такие высказывания возможны только за спонсирование и подачки от оппозиции!

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць