Прызналі «экстрэмісцкім» двухтомны збор твораў Дуніна-Марцінкевіча. Ён выйшаў у дзяржаўным выдавецтве
Суд Жыткавіцкага раёна 8 лістапада прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтомнік класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе «Вясна».

Выданні, якія цяпер трапілі ў Беларусі пад забарону:
- Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камент. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2007. — 494 с.: [16] л. iл.;
- Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., перакл. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2008. — 598 с.: [16] л. iл.
Варта адзначыць, што выдавецтва «Мастацкая літаратура», што выдавала збор твораў, — дзяржаўнае.
Мяркуючы па спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», гэта першы раз, калі туды ўключылі кнігу дзяржаўнага выдавецтва.
У жніўні «экстрэмісцкімі» ўжо прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з серыі «Беларускі кнігазбор» і вершы Дуніна-Марцінкевіча «Плынуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» ад 1861 года. Тады ж такі статус набылі зборнікі Уладзіміра Някляева, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай і Лідзіі Арабей.
Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі
Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Два вершы Дуніна-Марцінкевіча пракуратура прызнала экстрэмісцкімі матэрыяламі
Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары