Свет44

«Мае неабходныя здольнасці і навыкі». 16-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі «куратарам» батальёна Мінабароны Расіі

Узначальвае падраздзяленне фігурант справы аб забойстве Барыса Нямцова Руслан Герамееў.

Спікер чачэнскага парламента Чачні Магамед Даудаў і дэпутат Дзярждумы Расіі ад Чачні Адам Дэлімханаў паведамілі ў сваіх тэлеграм-каналах, што 16-гадовы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам стаў «куратарам» створанага нядаўна чачэнскага батальёна імя шэйха Мансура, які ўвойдзе ў структуру Мінабароны краіны. Узначальвае падраздзяленне фігурант справы аб забойстве Барыса Нямцова Руслан Герамееў, піша The Insider.

Даудаў адзначыў, што Кадыраў-малодшы «мае неабходныя здольнасці і навыкі, галоўныя з якіх — гэта працавітасць, мэтанакіраванасць і адказнае стаўленне да даручанай справы». Дэлімханаў у сваю чаргу назваў Адама Кадырава «прыроджаным ваяром, які валодае выдатнымі лідарскімі якасцямі».

Акрамя таго, Адам Кадыраў, якому 24 лістапада споўнілася 16 гадоў, атрымаў зорку батальёна імя шэйха Мансура.

Такім чынам агульная колькасць узнагарод, якія атрымаў Кадыраў-малодшы з верасня 2023 года пасля збіцця ў СІЗА Мікіты Жураўля, якога вінавацяць у падпале Карана, пераваліла за дзесяць.

Шэйх Мансур — ісламскі прапаведнік, першы імам Паўночнага Каўказа, кіраўнік народна-вызвольнага руху горцаў Паўночнага Каўказа канца XVIII стагоддзя. Пры нараджэнні прыблізна ў 1760 годзе ў паселішчы Алды ён атрымаў імя Ушурма. У 2021 годзе ў населеным пункце ўзвялі мячэць, названую імем імама.

Каментары4

  • блр
    29.11.2023
    гісторыя як чачэнцы троляць рабсеянінаў
  • Сымон
    29.11.2023
    Аляксандр Фрыдман у этэры ОУ адзначыў, што лукашэнкаўскія ўлады відавочна адстаюць ў раллі расейскіх рэгіёнальных уладаў па ўзнагароджванню сына Рамбаля-Кашэ Кадырава разнастайнымі рыгіянальнымі ўзнагародамі і прапанаваў узнагародзіць Адама Кадырава медалём Францішка Скарыны.
    А Кадыраў у адказ мог бы ўзнагародзіць Умку шакаладным медалём "За заслуги перед Чеченской Республикой"
  • Беларус
    29.11.2023
    Josik, чым гэта адрозніваецца ад Вялікабрытаніі?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць