Кіно

Фільм пра «пекла Акрэсціна» перамог на «Бульбамуві»

Дакументальная карціна «Беларусь 23.34» Тані Свірэпа стала пераможцам 9-га фестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві».

Фота: Reform.by

Стужка, у якой сабраныя сведчанні беларусаў, што перажылі рэпрэсіі ў жніўні-верасні 2020 года, была падтрымана Аўдыёвізуальным інстытутам Filmateka Narodowa ў секцыі «Маладога кіно», паведамляе Reform.by.

Таня Свірэпа ў якасці ўзнагароды атрымала магчымасць карыстацца архівамі Фільматэкі — ёй прадастаўлены ліміт заказаў на суму 15 тысяч злотых (3750 даляраў).

Фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра падзеі жніўня 2020 года і людзей, якія трапілі ў «пекла» Акрэсціна.

Гэта трэцяя карціна рэжысёркі пасля яе дакументальных працаў — «Некалькі слоў пра маю маці і яе сабаку» і «Чысцец». Карціна складаецца з вытрымак з 25 інтэрв’ю беларусаў, якія перажылі гвалт, і паўстае як шакуючая хроніка болю: ад 19-гадовага юнака да 69-гадовай пенсіянеркі — беларусы гавораць «з блізкай дыстанцыі» пра тое, што ім давялося вытрымаць.

Тані Свірэпе ўдалося стварыць відэадакумент, які фіксуе злачынства ўладаў, і адначасова фільм, у якім голас ператварае ахвяру ў сведку. Камера фіксуе эмоцыі людзей — і гэта размова, якую цяжка вытрымаць.

Але галасы збіраюцца ў хор — і гэта хор, які не дае таму, што адбылося, быць сцёртым з памяці.

Па сутнасці, гледачу карціны прапануецца прайсці шлях, пачынаючы ад галасавання на ўчастках, і далей — чакання яго вынікаў ля школаў, абурэнне агучанымі лічбамі і рэакцыі на падман. І далей — пратэсты на вуліцы, разгон дэманстрацыі, ужыванне святлошумавых гранатаў, гумавых куляў сілавікамі ў дачыненні бяззбройных беларусаў, траўмы, забойства, затрыманні, і гвалт, гвалт, гвалт — у аўтазаку, у РАУС, на Акрэсціна, у камерах…

Катаванні — холадам, голадам, псіхалагічнае, фізічнае… Злачынства, якое да гэтай пары не асуджана, не ацэнена ў сваіх памерах, — беларускі глядач, у прыватнасці, вяртаецца ў адзін з самых страшных сваіх кашмараў. Ён не знік, нягледзячы на намаганні ўладаў «перевернуть страницу». І героі карціны сведчаць пра яго.

Таня Свірэпа паспела захаваць на камеру сведчанні пацярпелых у 2020 годзе людзей, вывезці матэрыял у Кіеў, потым — у Польшчу, і зрабіць фільм, які пры простым журналісцкім падыходзе, мае сваю інтанацыю і аблічча. Адметнасць «Беларусь 23.34» — у эмпатыі да герояў, своечасовасці; яна — таксама і ў мантажы, які збірае інтэрв’ю і хроніку ў агульную карціну.

Конкурсная праграма 9-га фестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві» складалася з двух вялікіх блокаў маладога беларускага кіно.

Гэтаксама на форуме адбыліся прэм’еры: двух эпізодаў серыялу тэлекампаніі «Белсат» «Працэсы» (рэжысёр Андрэй Кашперскі), паўнаметражнай карціны «Развітанне» Якуба Станкевіча, кароткага метра «Бацян» Януша Гаўрылюка, дакументальнай стужкі «Такога кшталту надзея» пра Андрэя Саннікава (рэжысёр Павел Сіўчык), фільмаў «У пошуках Данііла Іванова» Кацярыны Ядлавецкай, «Да апошняга» Кацярыны Карповіч, «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць19

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць19

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць