Культура

«Бач, нават яны ў трох соснах заблукалі». Вядомы мовазнаўца ў архівах КДБ меў «невядомы далейшы лёс»

23 кастрычніка — дзень народзінаў доктара філалогіі, складальніка фразеалагічных слоўнікаў Івана Лепешава. У Івана Якаўлевіча была адна таямніца, пра якую ён нікому не расказваў. Пра яе не ведалі нават найбліжэйшыя сябры і калегі-навукоўцы з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе навуковец адпрацаваў больш за сорак гадоў. Таямніца тая хавалася пад кароткай абрэвіятурай ГУЛАГ, піша ў фэйсбуку паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла.

Іван Лепешаў і Міхась Скобла

Калі верыць даведніку Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі» (2007), будучы навуковец трапіў у савецкі лагер у 1949 годзе. Памятаю, пабачыўшы там персаналію «Іван Лепешаў», я ажно засумняваўся — а ці гродзенскі мовазнавец маецца на ўвазе? Бо неяк не спалучаліся яны — паспяховы філолаг, аўтар шматлікіх кніг і слоўнікаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам і медалямі, і ГУЛАГ. Праўда, біяграфічныя звесткі супадалі (год нараджэння — 1924-ты, вёска Іскозы на Дубровеншчыне, праца настаўнікам у мястэчку Свіслач).

А найбольш мяне здзівіла, што нататка пра Лепешава, асуджанага ў 1949-м і рэабілітаванага ў 1963-м, заканчвалася ў названым даведніку няпэўна — «далейшы лёс невядомы». Так нібыта і пазначана ў асабовай справе № 8034п, што зберагаецца ў архіве КДБ па Гродзенскай вобласці.

Справа ляжала на паліцы, а былы гулагавец з «невядомым лёсам» штодня хадзіў міма таго архіва на працу.

Аднойчы я паказаў Івану Якаўлевічу тую таямнічую персаналію. Ён неяк насцярожана на мяне зірнуў і адказаў, як і належала знаўцу фразеалогіі, устойлівым выразам: «Бач, нават яны ў трох соснах заблукалі». І было незразумела, хто заблукаў — Леанід Маракоў ці КДБ, які «згубіў» свайго падапечнага ў сценах ГрДУ…

Усіх, хто ведаў Івана Лепешава, уражвала яго працаздольнасць. За свае пражытыя амаль 90 гадоў ён толькі 42 дні (!) паспеў пабыць пенсіянерам. Больш за паўстагоддзя Іван Якаўлевіч учытваўся ў мову, прасейваў «адзінага слова дзеля тысячы тонаў слоўнай руды». І пачутае, вычытанае, прасеянае — занатоўваў, кампанаваў у слоўнікі фразеалагізмаў.

У сваёй гродзенскай кватэры з гонарам паказваў мне рукапісную картатэку на 100 000 картак (камп’ютар прафесар так і не засвоіў). Мабыць, не было такога пісьменніка, у якога ён не адшукаў бы крылатых выразаў.

7000 фразеалагізмаў зафіксавана і растлумачана прафесарам Лепешавым. Тут яму роўні не было. Яго слоўнікі часам крытыкавалі за частыя запазычанні з рускай мовы. Памятаю, пра гэта мы неаднойчы гаварылі з яшчэ адным знаным гродзенскім мовазнаўцам Паўлам Сцяцко, які ўсё жыццё змагаўся за чысціню і самабытнасць беларускай мовы. Я даводзіў, што

слоўнікі Лепешава фіксуюць сучасны стан мовы — з усімі яе хваробамі і адхіленнямі ад нормы. Бо з мовай як з чалавекам — каб паставіць дыягназ, неабходна ведаць гісторыю захворвання.

Сваю галоўную працу — двухтомны «Слоўнік фразеалагізмаў» (2008) Іван Лепешаў падараваў мне з такім аўтографам: «Шаноўнаму Міхасю Скоблу з найлепшымі пачуццямі падпісваю гэты словазбор, з якога, на жаль, цэнзары выкінулі 15 аўтараў (і вас у тым ліку)».

Лепешаўскі слоўнік сцэнзуравалі ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя». Спачатку з яго былі выкасаваны прозвішчы «нячэсных» пісьменнікаў, у лік якіх трапілі Святлана Алексіевіч, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Масей Сяднёў, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў, Вінцэсь Мудроў, Барыс Пятровіч…

Аўтары выкасоўваліся, а цытаты з іхніх твораў часам заставаліся. Не акадэмічны слоўнік атрымаўся, а зборнік ананімак.

Потым са слоўніка былі выкраслены непажаданыя перыядычныя выданні — часопіс «Дзеяслоў» і газеты «Народная Воля», «Наша Ніва», «Наша Слова», «Свабода», беластоцкая «Ніва».

Трапілі ў разрад крамольных і наступныя фразеалагізмы: «Архіпелаг ГУЛАГ — канцэнтрацыйныя лагеры ў перыяд сталінскага таталітарызму»; «завезці да белых мядзведзяў — адправіць у канцлагеры на поўначы Расіі»; «чырвоны памешчык — старшыня калгаса як гаспадар з неабмежаванай уладай»; «кактэйль Молатава — бутэлька з гаручай сумессю»; «абкласці чырвонымі сцяжкамі — стварыць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-небудзь дзейнасці»…

Кожны з нас безліч разоў чуў гэтыя ўстойлівыя выразы. Але іх няма ў слоўніку Лепешава. А ўсяго адтуль было выкінута больш за 500 (!) цытат. Дзясяткі і дзясяткі фразеалагізмаў засталіся без пацвярджэнняў.

Скалечаны слоўнік выйшаў у свет, не прынёсшы аўтару заслужанай радасці. Да апошніх сваіх дзён ён марыў перавыдаць сваю працу ў першапачатковым выглядзе. Не паспеў…

Падчас нашай апошняй сустрэчы Іван Лепешаў скрушна ўздыхаў: «З беларушчынай горай было толькі за царызмам». Уздыхаў і зноў схіляўся над сваёй статысячнай картатэкай, доктар філалогіі з гулагаўскім стажам, чорнарабочы на мовазнаўчай ніве.

Шчыра кажучы, прызнанне пра скалечаны слоўнік я выцягваў з яго, як на допыце. Не хацеў прафесар кранацца гэтай душэўнай раны, балела яна яму несціхана.

А ці паспеў хто распытацца ў яго пра ГУЛАГ? Ці караценькі запіс з асабовай справы № 8034п так і застанецца адзіным няпэўным сведчаннем той таямнічай гісторыі, якую прафесар забраў з сабой у лепшы свет?

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць