Грамадства

Колькі будуць каштаваць ёлкі ў гэтым годзе

Жывыя ёлкі ў гэтым годзе будуць каштаваць ад 7 рублёў за штуку. Пра гэта распавяла БелТА намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Кацярына Макуценя.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе ў краіне адкрыецца каля 960 ёлачных кірмашоў. Яны пачнуць працаваць з сярэдзіны снежня.

«Цэны на жывыя елкі будуць залежаць ад вышыні дрэва і рэгіёна, складаючы ад 7 да 40 рублёў за штуку», — адзначыла Кацярына Макуценя.

Яна ўдакладніла, што кошт дрэў у кадцы будзе некалькі вышэй — ад 12 да 47 рублёў.

Калядныя вянкі і ёлачныя букеты можна будзе набыць за 8—9 рублёў.

Прадстаўнік ведамства таксама анансавала, што ў снежні — студзені МАРГ правядзе маніторынг крамаў. Будуць правяраць асартымент, захаванне заканадаўства, а таксама абгрунтаванасць цэн на запатрабаваныя ў святы тавары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію3

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю24

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку5

Лосік расказаў пра жорсткае забойства ў камеры ізалятара ў Барысаве15

Да эпідэміі чумы ў Еўропе прывяло вывяржэнне вулкана13

ЗША хочуць, каб НАТА больш не пашыралася — стратэгія нацбяспекі36

Мінск ахутаў туман ФОТЫ5

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў2

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію3

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць