Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў
З-за працяглага наплыву паветраных шароў з кантрабандай, якія парушаюць працу Віленскага аэрапорта, урад плануе абвясціць надзвычайнае становішча ў сувязі з пагрозай грамадзянскай бяспецы. Пра гэта ў пятніцу паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Ігнас Альгірдас Дабравольскас, піша LRT.

«Урад рыхтуецца абвясціць надзвычайнае становішча з-за пагрозы грамадзянскай бяспецы», — заявіў ён.
На пытанне, ці можа такое рашэнне быць прынята ўжо на пасяджэнні Кабінета Міністраў у пятніцу, дарадца дэталяў не раскрываў.
З-за небяспекі, якую ствараюць паветраныя шары з кантрабандай, праца Вільнюскага аэрапорта ў апошнія месяцы неаднаразова прыпынялася. Апошні раз паветраная прастора над аэрапортам была зачынена ўвечары ў сераду, а асабліва інтэнсіўная атака такіх шароў адбылася ў мінулыя выхадныя.
У адказ на гэтыя інцыдэнты ўрад у канцы кастрычніка вырашыў на месяц зачыніць мяжу з Беларуссю. Аднак мяжу адкрылі раней тэрміну, каб вырашаць сітуацыю з перавозчыкамі, якія захраслі ў Беларусі. Тым не менш рэжым не дазваляе ім вярнуцца ў Літву, і перавозчыкі разглядаюць магчымасць правядзення акцыі пратэсту.
Сутыкнуўшыся, па ацэнках палітыкаў, з гібрыднай атакай, Літва ўжо неаднаразова абмяркоўвала складаную сітуацыю ў розных фарматах — як на пасяджэннях Нацыянальнай камісіі бяспекі (NSK), так і на міжнародным узроўні.
Каментары
А што цырк, то праўда
Надо еще больше разных разговорных форматов. Это уже какая то форма прокрастинации литовского руководства.
Трэба закідваць у адказ плюшавых мішак з беларускай сімволікай.
Хутка будзе ў савеце бяспекі ААН тады: шарыкава-плюшавая вайна НАТА з Таёжным саюзам.