Пʼяная маці ехала па дзяцей і ўчыніла ДТЗ. У яе крыві было 3,4 праміле
Учора днём 40-гадовая берасцейка, кіруючы аўтамабілем Kia, сутыкнулася з «Газеллю». Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на відавочныя прыкметы алкагольнага апʼянення ў жанчыны.
Як піша канал сілавікоў, 40-гадовая жанчына была двойчы пазбаўленая правоў за пʼяную язду, двойчы здзяйсняла ДТЗ у нецвярозым стане, яе двойчы затрымлівалі за кіраванне без пасведчання кіроўцы, у мінулым годзе пасля аварыі яна зʼехала з месца аварыі.
Гэтым разам жанчына з 3,4 праміле алкаголю ў крыві ехала ў дзіцячы сад і школу забіраць сваіх дзяцей. Яна сцвярджала, што выпіла напярэдадні «бляшаначку піва».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары