Грамадства

«Была маленькая, а цяпер зусім схуднела». Адвакатку Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку адпраўляюць «на этап»

17 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі журналіста з Гродна Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч на вырак, вынесены ім Гродзенскім абласным судом за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша Радыё Свабода.

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч у судзе. Фота: БелТА

Тэрмін у 6 гадоў зняволення для абаіх застаўся нязменным. Дзе будуць адбываць пакаранне асуджаныя, пакуль не вядома.

Паводле крыніцы, знаёмай са сваякамі асуджанага журналіста Паўла Мажэйкі, ён ад пачатку не верыў у адмену прысуду і загадзя пачаў рыхтавацца да этапавання ў калонію.

«Рыхтуецца да этапу. Яму перадалі цёплую вопратку, тэрмабялізну, электрабрытву. Схуднеў, але кажа, што пачуваецца добра», — расказалі пра Паўла Мажэйку. Напярэдадні этапавання ў калонію ў Паўла застаецца нявырашанай праблема з лекамі.

«Медыцынскай перадачы яму так і не прынялі. І дыягназы перадавалі, і ён пісаў патрэбную заяву, але безвынікова. Невядома, чаму», — кажа крыніца пра лёс медыцынскай бандэролі для Паўла Мажэйкі, якая з верасня не можа да яго трапіць.

Пра адвакатку Юлію Юргілевіч, якую асудзілі разам з Паўлам Мажэйкам, звестак яшчэ менш.

Юлія Юргілевіч

Паводле праваабаронцаў з «Вясны», падчас следства адвакатка казала, што яе трымаюць «у скоцкіх умовах» і не даюць азнаёміцца са справай. У зняволенні Юлія Юргілевіч была ўганараваная міжнароднай прэміяй Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека.

«Яна моцна схуднела. І так была маленькая, а цяпер зусім схуднела», — сказала крыніца пра стан Юліі Юргілевіч напярэдадні разгляду апеляцыі.

Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч арыштавалі 30 жніўня 2022 года. Працэс над імі праходзіў з 10 ліпеня 2023 году ў гродзенскім абласным судзе ў адкрытым рэжыме пад старшынствам суддзі Максіма Філатава. Па выніках разгляду справы Юліі Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Паўлу Мажэйку — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Беларускія праваабаронцы прызналі Юлію Юргілевіч і Паўла Мажэйку палітвязнямі.

Чытайце таксама:

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў калоніі

Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць