Грамадства77

«Залаты грабеньчык» зноў спрабуюць прадаць. Гэтым разам цана ўпала на 30%

Адно з найстарэйшых сталічных кафэ «Залаты грабеньчык», якое належыць кампаніі «Трайпл», трэці раз выставяць на таргі. Яны пройдуць на пляцоўцы ЗАТ «Белрэалізацыя» 26 кастрычніка. Два папярэднія аўкцыёны не адбыліся з-за адсутнасці пакупнікоў, піша Office Life.

Фота: Beltorgi.by

Апошняя прапанова такая: стартавы кошт — крыху большы за 6,4 млн рублёў, мінімальны — каля 5,8 млн. У валюце гэта прыкладна $1,68 млн. У параўнанні з першым аўкцыёнам цана ўпала на 30%.

Кафэ «Залаты грабеньчык» размешчана ў Мінску ў добрай пешаходнай лакацыі па адрасе вул. Леніна, 3. Яно прадаецца ў сувязі з банкруцтвам уласніка ТАА «Трайпл». Праўда, у лоце згадваюцца дзве дамовы арэнды.

Апошнім часам маёмасць кампаніі, якая належала Юрыю Чыжу, актыўна распрадаецца. Раней на таргі выстаўляліся дзве АЗС «Трайпл» на трасе М-1. А на 1 лістапада запланаваны аўкцыён па продажы гарналыжнага комплексу «Лагойск».

Каментары7

  • Common sense
    12.10.2023
    Прыватызацыя, какая продажа страны? Очнись. Продается за долги имущество частного предприятия. И с какой стати у обычного человека должны быть деньги на его покупку? Обычно такие покупки финансируют банки.Точно так же ты можешь стонать о том что не можешь купить Тракторный завод на свою зарплату.
  • Шлапты
    12.10.2023
    Common sense , даўно ў Навінкі задзіў? Схадзі, рэкамендую. Якая б запазычанасьць не была, права на ўласнасьць мае грамадзянін Беларусі, а ў выніку мэтанакіраванай палітыкі (немагчыма бізнэс весьці, атрымаць крэдыт і г.д.) набываецца толькі за расейскі капітал. Ну і чыя потым ўласнасьць будзе беларуская ці расейская?
  • Максим Дизайнер
    12.10.2023
    Шлапты

    Иди проспись, нацик памяркоуны. Умели бы вы бизнес вести, русские бы сюда не ездили Пиццы Лисицы открывать.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог8

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію8

У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі1

Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?2

Пуцін адхіліць ультыматум Трампа і рыхтуецца да новай эскалацыі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычныя рэпрэсіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць