Грамадства55

Магутнасць выбуху на станцыі Азярышча даволі высокая, але асаблівых пашкоджанняў няма — Супольнасць чыгуначнікаў

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла, што падаваная раней інфармацыя адносна здарэння на станцыі Азярышча пад Мінскам знаходзіць сваё пацвярджэнне з розных крыніц.

Паводле ўдакладненай інфармацыі стала вядома, што выбух на станцыі Азярышча адбыўся паміж 4 і 6 каляінамі (бліжэй да высокіх грузавых платформаў). Магутнасць выбуху ацэньваецца як даволі высокая.

Тым не менш, адзначаецца, што

асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры (пуцей і іншых збудаванняў ды прылад) не адбылося. Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, паколькі 1 і 2 галоўныя каляіны не былі пашкоджаныя. Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.

На працягу ўсяго дня прадстаўнікі сілавых ведамстваў пастаянна знаходзіліся ў будынку ўпраўлення БЧ і Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП). Праводзіліся апытанні работнікаў службы перавозак, дыспетчарскага персаналу і іншых работнікаў звязаных з рухам цягнікоў.

Цяпер рэалізуюцца меры, накіраваныя на ўзмацненне аховы чыгуначнай інфраструктуры. Колькі такое становішча працягнецца — невядома.

Каментары5

  • буба
    06.10.2023
    правакацыя
  • Праца рук гэбні
    06.10.2023
    Праца рук гэбні
  • пост
    07.10.2023
    Праца рук гэбні, 100%, бо шуму шмат, а выніку нуль

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?6

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?6

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць