Свет55

Літва хоча адгарадзіцца ад Беларусі плотам нават на балотах

Дзяржаўная памежная служба Літвы разглядае магчымасць узвядзення фізічных бар'ераў на мяжы з Беларуссю нават на забалочаных участках. Пра гэта расказаў прадстаўнік літоўскай памежнай службы Гедрус Мішуціс, паведамляе LRT.

Агароджа на літоўска-беларускай мяжы, якую спрабуе пераадолець мядзведзь

Цяпер агароджа і калючы дрот стаяць на каля 550 км 679-кіламетровай мяжы Літвы з Беларуссю. У той жа час ёсць больш за 100 км мяжы ўздоўж рэк, азёр і балот, дзе памежная зона кантралюецца камерамі відэаназірання і іншымі тэхнічнымі сродкамі, але платоў няма.

«Памежная служба стварыла працоўную групу, якая вывучае магчымасць устанаўлення там фізічных бар'ераў, пралічвае выдаткі і варыянты ўзвядзення», — адзначыў Мішуціс.

Паводле яго слоў, платы аказваюць значны ўплыў на спыненне нелегальнай міграцыі праз літоўска-беларускую мяжу.

«Дадатковыя фізічныя перашкоды былі б эфектыўныя як цяпер, так і ў будучыні. Паколькі мы бачым сітуацыю, калі ў нас нуль (спробаў перасячы мяжу. — Рэд.), а таксама мы бачым, што адбываецца на латвійскай мяжы, якая ў чатыры разы карацейшая», — дадаў прадстаўнік памежнай службы. 

Каментары5

  • Гобель
    18.09.2023
    Г. Науседа, "Людзи на балоце", Вильно, 2023 год. Нобель у галине литаратурыскас.
  • Сапраудны беларус!
    18.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    18.09.2023
    Все правильно делают. Я бы еще запретил выезд всем нищебродам без пары кусков зелени на кармане.Пускай у себя на родине бургеры по 10 долларов едят и коллой запивают.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць