Вайна11

Украіна вярнула кантроль над газаздабыўнымі платформамі ў Чорным моры — ГУР

У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны заявілі аб усталяванні кантролю над газа– і нафтаздабыўнымі платформамі каля берагоў Крыма ў Чорным моры. Расія захапіла «вышкі» ў сакавіку 2014 года, а потым яны знаходзіліся пад кантролем Віктара Медзведчука.

Гэтыя платформы вядомыя ва Украіне як «вышкі Бойкі» — па імені колішняга міністра энергетыкі Украіны Юрыя Бойкі, падчас кіравання якога іх набылі для дзяржаўнага прадпрыемства па завышаных цэнах. 

Як адзначаецца ў відэаматэрыяле ГУР, унікальную аперацыю ўкраінскія спецыяльныя падраздзяленні здзейснілі пад абстрэлам расійскага самалёта Су-30. У выніку бою самалёт быў пашкоджаны, а адзін з украінскіх байцоў апынуўся ў вадзе і вымушаны быў правесці ў адкрытым моры 14 гадзін, пакуль яго не змаглі ўратаваць.

У разведцы паведамілі, што падчас аперацыі захапілі «каштоўныя трафеі»: запас верталётных боепрыпасаў тыпу некіраваных авіяракет і радыёлакацыйную станцыю «Нява», якая можа адсочваць рух караблёў у Чорным моры.

Летась у чэрвені ўкраінскія войскі змаглі абстраляць гэтыя платформы, у выніку чаго знішчылі верталётную пляцоўку, якую выкарыстоўвалі расійскія вайсковыя верталёты.

Каментары1

  • Паўмеры
    11.09.2023
    Вось калі Ўкраіне верне кантроль над Кубанью. Толькі тады іожам казаць пра пералом у вайне. Але вышкі таксама някепска, тобок лепей чым закупаць газ.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць