«Так сабе канікулы» з Джонам Траволтам і Робінам Уільямсам.

ЗША, 2009, каляровы, 88 хв.
Рэжысёр: Ўолт Бекер
Ролі выконваюць: Робін Уільямс, Джон Траволта, Конэр Рэйбэрн, Элла Траволта, Лоры Лофлін
Жанр: Камедыя
Адзнака: 4,5 (з 10)
Жывуць сабе два бізнэсоўцы-працаголікі. Раптам аказваецца, што ў аднаго з іх ёсць дзеці. Ён іх не бачыў ад нараджэння. Цяпер новаспечаны бацька мусіць пабыць з імі хоць два тыдні. Але ж тут наклёўваецца выгодны кантракт, які ніяк прапусціць нельга…
Карціна пра «Старых сабакаў», якая чамусьці перакладзена, як «Канікулы» — камедыя натужлівых гэгаў на паўтары гадзіны. Прышчэмленыя машынай пальцы, падпалены скаўцкі лагер (навязліва названы «піянерскім»), офісныя звычкі, недарэчныя ў дзіцячай кампаніі, злачынна з’едзены торт — і механічна-электрычныя ўсмешкі.
Усё гэта з поспехам маглі бы разыграць любыя манэкіны. Але ў фільме акторамі — Робін Ўільямс і Джон Траволта. Толькі а выглядаюць яны мітусліва-пляската, без аганьку.
Напоўніцу — гэта заслуга рэжысёра, якому блізкая тэма старых гарэзаў (але не блізкія мудрасць і талент). Што праўда, у фільме адсутнічае папулярны клазетны гумар (затое пад завязку «блакітных» жартаў).
Нягледзячы на свае далёка не геніяльная якасці, камедыя здольная выклікаць рогат у публікі, а на беларускіх кінасайтах амаль не мае адмоўных водгукаў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары