Грамадства22

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру — 2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыку, з якой яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы. На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру (Шырын Эбадзі, Рыгаберта Менчу Тум), маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, паведамляе «Вясна».

Наталля Пінчук падчас выступу на канферэнцыі

На пачатку свайго выступу Наталля Пінчук адзначыла, што, на жаль, Заходні свет цяпер рэдка заўважае Беларусь:

«Таму падкрэслю: Беларусь — не Расія і Лукашэнка — не Беларусь. Але сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Гэта тыя самыя звычайныя людзі, якія зрабілі надзвычайныя рэчы ў 2020 годзе, здзівілі свет, калі мільёны беларусаў узялі ўдзел у мірных пратэстах супраць нахабна сфальсіфікаваных выбараў. І па-ранейшаму беларускае грамадства ненавідзіць дыктатуру, ніколі не пагадзілася на выкарыстанне тэрыторыі краіны Расіяй для агрэсіі супраць нашых добрых суседзяў-украінцаў, супраціўляецца гэтаму як можа».

Наталля Пінчук распавяла на канферэнцыі пра свайго палітзняволенага мужа Алеся Бяляцкага. Яна адзначыла, што ў 2021 годзе ён ведаў, што яго рана ці позна арыштуюць ізноў, аднак адчуваў сябе маральна абавязаным рабіць усё дзеля вызвалення ўжо зняволеных калег-праваабаронцаў і паказваць прыклад іншым.

«Пасля арышту ўбачыць яго мне дазволілі толькі праз год. Спатканне было праз шкло. Алесь быў вельмі пазітыўны і аптымістычны, але разумеў, што яму пагражае. Не ведаю, калі мы ўбачымся зноў. Але яго маральна не зламаюць, бо ён мае пачуццё місіі.

Яно дапамагло Алесю вытрымаць 10 гадоў таму папярэдняе лукашэнкаўскае зняволенне і падтрымлівае ягоны дух цяпер, калі ён у турме перасягнуў 60-гадовы ўзрост. Бо Алесь Бяляцкі з самага юнацтва, з часоў камуністычнай дыктатуры, прысвяціў жыццё барацьбе за фундаментальныя правы чалавека — права быць свабодным, права выбіраць уладу, права быць сабой».

Наталля Пінчук заявіла, што, каб дагадзіць Пуціну, Лукашэнка працягвае адбіраць у беларусаў усе правы, у тым ліку права на ідэнтычнасць:

«Закрыты тысячы грамадскіх арганізацый, у тым ліку ўсе, якія займаліся адраджэннем нацыянальнай культуры і мовы. Зняволеныя педагогі, пісьменнікі, журналісты, музыканты і мастакі. Так расчышчаецца прастора для выкарыстання Беларусі як плацдарма для расійскага рэваншызму.

Беларускія праваабаронцы і іншыя адважныя людзі ў лукашэнкаўскіх вязніцах узятыя ў палон за жаданне бачыць сваю краіну свабоднай ад дыктатуры і расійскага паняволення».

Каментары2

  • Mar
    01.09.2023
    Присутствующие вежливо поаплодировали и пошли на банкет пить шампанское с лукашенковскими и путинскими послами. Вот вся суть этих премий. Потусоваться в высшем обществе.
  • Мячик
    01.09.2023
    Сказала бы ещё что Трамп не Америка. Многим бы понравилось.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць