Грамадства22

Да магілы Яўгена Прыгожына ў Пецярбургу пачалі пускаць наведвальнікаў

Раніцай 30 жніўня ахвотных развітацца з загінулым у выніку крушэння самалёта 23 жніўня Яўгенам Прыгожыным сталі пускаць да яго магілы на Парахаўскіх могілках. Там заснавальніка ПВК «Вагнер» пахавалі напярэдадні ў «закрытым фармаце».

Фота: Бумага

На могілках развесілі стрэлкі-паказальнікі, якія вядуць да магілы. Па даных «ратонды», раніцай магілу наведалі жонка і дачка Прыгожына, піша тэлеканал «Дождь».

Побач з магілай стаяць дзясяткі вянкоў, кожны з якіх — ад сваякоў і «баявых таварышаў» Прыгожына. Пры гэтым вянкоў ад дзяржаўных ведамстваў і афіцыйных асоб няма.

Адна з наведвальніц могілак распавяла «Фантанцы», што яе сын працаваў у рэстаране Прыгожына, а цяпер ён мабілізаваны, але ў баявых дзеяннях не ўдзельнічае. Са слоў жанчыны, яна чакала сустрэць на могілках натоўп і здзівілася, што «народу мала».

Мужчына, які адным з першых усклаў кветкі на магілу, назваў гібель Прыгожына «кашмарам».

Фота: Бумага

«У кожнага ў сэрцы цяпер боль, смутак, бо такіх патрыётаў, людзей, якія рэальна любяць сваю радзіму і робяць для яе нешта, для нашай вялікай краіны, для Расіі — адзінкі», — сказаў ён «Фантанцы».

Фота: Бумага

Каментары2

  • Типок Вагнерок
    30.08.2023
    Прости нас, Петрович. Теперь уже очевидно: без тебя ничего не будет. И продолжение "Индрагузика" ты так и не написал. Боль
  • Пачвара, а не патрыёт
    30.08.2023
    «Мужчына, які адным зь першых усклаў кветкі на магілу, назваў гібель Прыгожына кашмарам». Не. Прыгожын быў кашмарам, ягонае жыцьцё было кашмарам, і ён выклікаў шмат кашмараў для многіх людзей, бо забіваў, гвалціў і тэрарызаваў іх дзеля грошай і забавы. Ён быў пачвараю, а не патрыётам. Ягоная сьмерць з'яўляецца вынікам жыцьця, пражытага ў злачынстве, граху й прагі крыві.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць