Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Наменклатурную матрыцу проста перазагрузілі

Фактычна гэта сталінскі стыль. Чарговыя кадравыя прызначэнні каментуе ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Зашмальцаваныя журналісцкія штампы — «ператасоўка калоды», «ракіроўка» — тым не менш абсалютна трапныя ў дачыненні да Лукашэнкавай кадравай палітыкі.

Так, двух сілавікоў — Мальцава і Жадобіна — проста памянялі месцамі. Раней так жа было зроблена з Міклашэвічам і Васілевічам.

«Ратацыя кадраў мусіць праходзіць рэгулярна. Гэта не я прыдумаў, і гэта правільна», — зазначыў 4 снежня Лукашэнка. Просты адказ тым, хто кожны раз шукае патаемныя сэнсы.

Фактычна гэта сталінскі стыль. Па-першае, каб вялікія шышкі не абрасталі сувязямі, не стваралі кланы. Па-другое, каб у прынцыпе служба мёдам не здавалася.

Увогуле ж ператрасанне кадраў, што адбылося 4 снежня, ніякіх рэфарматараў на кіроўныя пасады не вынесла.

У крэсла міністра экономікі з пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта трапіў Мікалай Снапкоў. Ягоная альма матэр — Горацкая сельгасакадэмія. Працаваў эканамістам племзавода, бухгалтарам ЖКГ, на розных пасадах у Магілёўскім аблвыканкаме. У пракламаванні ліберальных эканамічных канцэпцый не заўважаны. Зрэшты, на думку Аляксандра Фядуты, гэтае прызначэнне можа сведчыць пра ўмацаванне групоўкі «маладых ваўкоў»: яны, маўляў, пачалі ставіць людзей і на эканоміку.

Што ж да нематэрыяльнай сферы, то тут лібералізацыя, мусіць, скончылася на Латушку. Цяперашняе

прызначэнне Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі светлых перспектыў свабоды слова не абяцае.

Той час, калі Праляскоўскі быў адказным за ідэалогію ў Лукашэнкавай адміністрацыі, запомніўся метадычнымі рэпрэсіямі супраць недзяржаўных СМІ. Абсяг незалежнай прэсы проста выпальвалі. Сякера была занесена і над Сецівам. Менавіта гэты чалавек цвердзіў, што трэба строга кантраляваць інтэрнэт.

Прыход сапраўднага палкоўніка на месца стараннага, але нязлоснага Русакевіча — гэта найперш, канечне, умацаванне стратэгічнага плацдарму ў медыясферы перад выбарамі. Ну а таксама і «наш адказ Чэмберлену». Вось табе, бабуля Еўропа, і Юр’еў дзень, вось табе і медыйная лібералізацыя!

Вонкавы алагізм шэрагу ранейшых і цяперашніх прызначэнняў (ракіроўка генпракурора і кіраўніка Канстытуцыйнага суда, ператасоўка генералаў) лішні раз падкрэслівае, што на беларускай наменклатурнай дошцы адзін кароль, астатнія — пешкі.

Калі падсумоўваць вынікі гэтай кадравай пятніцы, то чарговы раз расстаўлены шэраг ардынарных выканаўцаў. Некаторыя — маладзейшыя паводле пашпарта, але ўсё гэта кадры старой фармацыі.

Няма асобаў! — без эківокаў рэзюмаваў эканаміст Леанід Заіка. Ён жа дасціпна пажартаваў: «Аляксандр Лукашэнка на апошняй сустрэчы з чальцамі ўраду сказаў, што яны лайдакі, і памяняў лайдакоў на іх намеснікаў».
Да сярэдзіны наступнага года, іначай кажучы да прэзідэнцкай кампаніі, Лукашэнка паабяцаў канчаткова завяршыць пераўтварэнні ва ўсіх структурах улады. Выглядае, аднак, што справа звядзецца да банальнага ператрасання кадраў. Парадыгмы развіцця краіны наверсе няма.

Так што калі і падбіраць трохі свяжэйшую метафару, дык наменклатурную матрыцу проста перазагрузілі. Недзе стане меней глючыць, але аперацыйная сістэма тая ж.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць