Грамадства33

Мінздароўя забараніла ўвоз і захоўванне мухамораў

Міністэрства аховы здароўя забараняе ўвоз у Беларусь, рэалізацыю, захоўванне, транспарціроўку і выкарыстанне харчовай прадукцыі, якая змяшчае мухаморы. Пастанова прынятая 16 жніўня намеснікам міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным доктарам Беларусі, заўважыў Reform.by.

Мухаморы. Фота з Вікіпедыі

Згодна з дакументам, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць прадукцыю з мухаморамі, абавязаны не дапусціць абароту гэтай прадукцыі на тэрыторыі краіны з моманту ўступлення пастановы ў сілу, а таксама забяспечыць вяртанне такой прадукцыі вытворцу альбо яе ўтылізацыю.

Захады зробленыя ў сувязі з продажам у інтэрнэце харчовых дабавак, якія змяшчаюць мухаморы. Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу, што доказаў станоўчага ўплыву гэтых грыбоў на здароўе няма.

«На сённяшні дзень няма ніводнага навуковага доказу аб станоўчым уплыве мухамораў, уключаючы мікрадозы, на арганізм чалавека», — заяўляе Міністэрства.

Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што рэчывы ў мухаморах вядуць да з'яўлення змянення стану свядомасці, пры працяглым ужыванні мухамораў магчымыя праблемы з сэрцам і дыханнем.

Медыкі звяртаюць увагу, што апошнім часам пачасціліся выпадкі атручвання мухаморамі. Яны звязаны з «наўмысным ужываннем галоўным чынам асобамі маладога ўзросту ў сырым і сушаным выглядзе, а таксама ў выніку выпадковага ўжывання ў выглядзе настойкі».

Каментары3

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    17.08.2023
    А якія мухаморы забаронена? Вось ёсць такі мухамор пад назовам Імператарскі. Па знешняму выгляду амаль не адрозніваецца, і колер той самы -- бел-чырвона-белы! Проста, на шляпцы няма белых крапінак... Але ж, мухамор!
    Дзясяткі відэаролікаў, дзе грыбнікі дэманстратыўна іх збіраюць, потым дэманстратыўна іх смажаць і спажываюць... І, нічога! Праз тыдзень выкладваюць новы відэаролік!
  • Gun for system
    17.08.2023
    Пайшлі яны на ... спецыялісты ср...аныя! Забараняць, пісаць паперкі, даводзіць людзей да смерці - яны майстры, а штосьці зрабіць добрае - імпатэнты!
  • Žvir
    17.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, a čamu jany muchamory, hryby tyja, kali praź ich spažyvaņnie moracca liudzi, a nie muchi ? Jaki duraņ daū im tuju nazvu ? Vy nia viedajecie ?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць