«У выніку спыненай тэрарыстычнай атакі пацярпелых і разбурэнняў няма», — паведамляе расійскае Мінабароны.

Севастопаль. Фота: Pierre Crom / Getty Images
Расійскае Мінабароны заяўляе, што ўначы аб'екты анексаванага Крыма атакавалі 16 беспілотнікаў.
«16 украінскіх беспілотнікаў знішчана агнём сродкаў СПА, яшчэ дзевяць знішчана сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, яны, не дасягнуўшы мэты, пацярпелі катастрофу ў акваторыі Чорнага мора і мыса Тарханкут».
У Мінабароны дадаюць, што «ў выніку спыненай тэрарыстычнай атакі пацярпелых і разбурэнняў няма».
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары