Грамадства22

«Суддзя быў трохі ў шоку». Вярхоўны суд ліквідаваў партыю «Зялёныя»

На пасяджэнні 27 ліпеня Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя», паведамляе «Позірк» на падставе сведчання крыніцы ў партыі.

Фота: id.greenparty.by

«Гэта быў у нейкай ступені гістарычны працэс, таму што на ім была папка з дакументамі пачынаючы з 1994 года», — адзначыла крыніца «Позірка».

Паводле суразмоўцы, падчас працэсу супрацоўнік Міністэрства юстыцыі без дадатковай просьбы з боку суда нагадаў, што ў 2020 годзе ведамства вынесла партыі папярэджанне пасля падпісання супольнага звароту партый супраць гвалту.

«Прадстаўнікі Мінюста самі гэты дакумент дадалі ў агульную справу. Суддзя быў трохі ў шоку», — распавяла крыніца.

Як адзначыў суразмоўца, у судзе прадстаўнікі партыі спасылаліся на парушэнне працэдуры перарэгістрацыі: прадстаўлены партыяй у Мінюст пакет дакументаў быў зарэгістраваны як зварот грамадзян. У выніку справа не была вынесеная на калегію ведамства, «фактычна адзін чыноўнік прыняў рашэнне пра падачу пазову ў Вярхоўны суд».

Таксама ў партыі звярнулі ўвагу суда на тое, што папраўкі ў закон аб партыях супярэчаць Канстытуцыі:

«Людзі, якія выехалі за межы Беларусі, усё ж застаюцца грамадзянамі краіны, але, згодна са зменамі ў заканадаўстве, партыі фактычна павінны пазбаўляць іх членства».

Вярхоўны суд адхіліў заўвагу партыі, аргументаваўшы гэта тым, што акалічнасці не ўплываюць на колькасць членаў партыі.

Прадстаўнікі партыі таксама звярнулі ўвагу на супярэчнасць патрабавання Міністэрства юстыцыі прадстаўляць спіс членаў партыі закону «Аб абароне персанальных даных».

У сваю чаргу, прадстаўнік Мінюста заявіў аб неадпаведнасці колькасці членаў «Зялёных» мінімальна неабходнай (5 тысяч замест 1 тысячы пасля ўнясення зменаў у заканадаўства).

Каментары2

  • mikola
    27.07.2023
    *Zjalonyh  Partyja* ? Nihai u padpolli zbiraiuca. Userouna usio znisczana.Nima sto ahouvac.
  • даведка
    28.07.2023
    Зелёным для успешной перерегистрации необходимо было переименовать себя в партию «Красно-зелёные».

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць