«Тушонкі з'елі больш, чым за ўсё жыццё». У чатах сваякоў вагнераўцаў расхвальваюць умовы, у якіх яны жывуць у Беларусі
Расійскае выданне «Можем объяснить» праманіторыла чаты, у якіх гуртуюцца сваякі ўдзельнікаў ПВК «Вагнер», і на падставе паведамленняў у іх прыйшло да высновы, што многія вагнераўцы ўжо атрымалі адпачынкі і раз'ехаліся па дамах. Прытым гаворка ідзе і пра тых, хто перад гэтым прыехаў у лагер на тэрыторыі Беларусі. А хто застаўся ў лагеры — тым жывецца нібыта добра як нідзе.

Паводле выдання, з пачатку гэтага тыдня ў чатах актыўна абмяркоўваецца пытанне куплі квіткоў з Беларусі ў Расію і дэталі вяртання.
Мяркуючы па многіх паведамленнях, частка вагнераўцаў-адпускнікоў на радзіму не вельмі спяшаецца, а актыўна «расслабляецца» па дарозе пры дапамозе алкаголю.
Каардынатары чатаў паведамляюць, што кожная другая брыгада ПВК распушчаная, а ў лагеры, маўляў, застаюцца толькі самыя дасведчаныя — тыя, хто будзе заняты вайсковай падрыхтоўкай на беларускіх палігонах і адправіцца ў Сірыю і Афрыку.
Паводле абмеркаванняў у чатах, тыя вагнераўцы, што засталіся ў Беларусі, жывуць у выдатных умовах, іх кормяць смачна і некалькі разоў на дзень. «Яны тушонкі з'елі больш, чым за ўсё жыццё», — іранізуюць сваякі вагнераўцаў.
Акрамя таго, у адрозненне ад базы ў Молькіне Краснадарскага краю, у беларускі лагер пад Асіповічамі могуць нібыта прыязджаць жонкі наймітаў.
Нарадзіўся ва Украіне, быў дробным чыноўнікам, ваяваў у Афрыцы. Раскрытая асоба «Піянера», які ўзначаліў «Вагнер» у Беларусі
«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці
Вагнераўцы працягваюць навучаць беларускіх салдат. Гэтым разам агнявой падрыхтоўцы
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары