«Гэта вельмі моцна адбілася на псіхіцы будучага кіраўніка наймітаў».

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын ужо даўно ходзіць з адсечанай фалангай безназоўнага пальца на левай руцэ. Заснавальнік арганізацыі «Гулагу.нет» Уладзімір Асечкін раскрыў падрабязнасці і прычыну гэтага здарэння.
Адпаведнай інфармацыяй ён падзяліўся ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Алесе Бацман на яе ютуб-канале.
Паводле звестак Асечкіна, заснаваных на паказаннях адразу некалькіх людзей, блізка знаёмых з сітуацыяй, Яўгена Прыгожына пазбавілі часткі пальца за супрацоўніцтва з адміністрацыяй папраўчай калоніі, у якой той сядзеў яшчэ ў 1980-ых гадах.
«Прыгожына такім чынам пакаралі іншыя асуджаныя за яго супрацоўніцтва з аператыўнікамі калоніі, бо ён быў так званым агентам, стукачом і быў на вельмі нядобрым рахунку. Гэта ўсё адбылося ў ягоны першы крымінальны тэрмін у 1980-ыя гады. Гэта пакінула вельмі глыбокі псіхалагічны след у характары будучага кіраўніка вагнераўцаў», — распавёў Асечкін.
Як адзначае заснавальнік «Гулагу.нет», Прыгожын затаіў дзікую злосць пасля пазбаўлення часткі пальца і тых, хто гэта з ім зрабіў, ужо няма ў жывых.
Акрамя гэтага, лічыць Асечкін, Прыгожын перанёс усю сваю злосць і страхі ў ПВК «Вагнер», зрабіўшы адсячэнне пальца і іншых канцавінаў адным з асноўных відаў фізічнага пакарання, якое ў тым ліку актыўна ўжываецца падчас вайны ва Украіне.
Нагадаем, што ў дадзены момант некалькі тысяч вагнераўцаў знаходзяцца ў Беларусі пад Асіповічамі і трэніруюць беларускіх вайскоўцаў. Сам Прыгожын з моманту заканчэння мяцяжу некалькі разоў бываў у Беларусі і нават паспеў афіцыйна зарэгістраваць тут юрыдычную асобу.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары