Грамадства1616

Маці Рамана Пратасевіча вярнулася ў Беларусь

Наталля Пратасевіч восенню 2020 года пакінула Беларусь. У сакавіку гэтага года яна падала зварот у камісію па вяртанні ў Беларусь і ўжо ў маі вярнулася ў Беларусь, як паведамляе БелТА. 

Фота: БелТА

«Эмоцый мора, вядома, — распавяла журналістам Наталля Пратасевіч. — У сакавіку я напісала ў камісію вяртання ў Беларусь. 29 красавіка я атрымала адказ, што ў дачыненні да мяне няма ні крымінальных, ні адміністрацыйных парушэнняў. У маі я неадкладна вярнулася ў Беларусь».

Па словах Наталлі Пратасевіч, яна засумавала па родных, па Мінску і Беларусі ў цэлым:

«У краіне я не была амаль тры гады. Для мяне многае значыць, што ёсць дом, родная зямля і сям'я. Самае галоўнае ў жыцці, калі ёсць магчымасць абняць дзяцей, маму. Ёсць магчымасць выйсці на вуліцу і пачуць родную мову. Для мяне гэта незабыўныя эмоцыі».

Нагадаем, што Рамана Пратасевіча ў маі 2023 года асудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праз тры тыдні яго памілаваў Лукашэнка.

Каментары16

  • Юзік
    14.07.2023
    Божачкі, як жа непрыемна чытаць пра гэтае сямейства.. Маладушны здрадца зганьбіў свой род на векі вечныя!!
  • Смятанка
    14.07.2023
    Хай раскажа, дзе ў Беларусі магчыма пачуць родную мову наўпрост на вуліцы. Напэўна размова пра расейскую...
  • даведка
    14.07.2023
    Наконец-то воссоединилась семья «лукашистов»... Осталось только дождаться отца (военного идеолога).

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць